Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адбылася прэс-канферэнцыя Рады беларускай інтэлігенцыі

Адбылася прэс-канферэнцыя Рады беларускай інтэлігенцыі

14 жніўня 2020, 19:09 Грамадства 45
Адбылася прэс-канферэнцыя Рады беларускай інтэлігенцыі

На сядзібе ТБМ адбылася прэс-канферэнцыя Рады беларускай інтэлігенцыі. З прамовай выступіў старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас. Выступілі таксама Міхаіл Пастухоў, Алег Трусаў, Алена Анісім.  У панядзелак а 13:00 абвяшчаецца паседжанне з запрашэннем людзей з прафсаюзаў, палітыкаў, юрыстаў.

Сакратарыят Рады беларускай інтэлігенцыі выступіў з заявай, у якой асуджаецца гвалт супраць мірных пратэстоўцаў. У цяперашняй сітуацыі супрацьстаяння ўлады і народа ў якасці выйсця бачыцца скліканне круглага стала, на які запрашаюцца прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і ўладных структур. У выніку павінна быць выпрацаваная прававая аснова выхаду з палітычнага крызісу і правядзенне выбараў новай легітымнай улады. Такі стан не можа трываць далей, падсумоўваюць сябры Рады беларускай інтэлігенцыі. Узроўнем жыцця беларусы даўно павінны былі стаць у адным шэрагу з заможнымі еўрапейскімі краінамі. Гэты шанец можа быць канчаткова страчаны, адзначаюць у Радзе беларускай інтэлігенцыі. 

Беларускае Радыё Рацыя

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1114
Далучайцеся да нас