Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пружанская раённая арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

Пружанская раённая арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

10 жніўня 2020, 19:05 Грамадства, ТБМ 71
Пружанская раённая арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны”

Пружанскі раённы

выканаўчы камітэт,

Пружанскі раённы аддзел унутраных спраў,

Суд Пружанскага раёна,

Пракуратура Пружанскага раёна

 

ЗВАРОТ

 

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, жыхары Пружаншчыны, сябры Пружанскай раённай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” звяртаемся да вас, дзяржслужбоўцы, супрацоўнікі МУС, работнікі судовай сістэмы і пракуратуры.

Мы вас усіх ведаем, жывём побач з вамі: вы – нашы суседзі, знаёмыя, знаёмыя знаёмых і іх родныя. Вы займаеце адказныя пасады, выконваеце свае абавязкі перад народам, за што мы вам шчыра ўдзячныя. У гэты лёсавызначальны год для нашай Рэспублікі – год выбараў Прэзідэнта Беларусі – кожны беларус павінен зрабіць свой сумленны выбар.

Сёння для кожнага зразумела, што краіна патрабуе перамен, і перш за ўсё – змен ва ўладзе. 26 гадоў – шмат для любога менеджара. Мы разам з вамі бачым, як народ, а галоўнае – наша моладзь, хоча новай краіны, хоча развіваць нашу Беларусь, жыць і працаваць на гэтай зямлі. Давайце зробім правільны выбар – на карысць змены ўлады, за будучыню моладзі, каб наступіў новы дзень у свабоднай Беларусі, без страху ды прыгнёту. Мы не прападзём: у Беларусі шмат разумных і моцных людзей, кожнаму знойдзецца праца ў новай краіне.

Вы прымаеце вызначальныя рашэнні – няхай гэтыя ра-шэнні будуць чалавечныя і па сумленні. Як сказаў Гельвецый, “Згрызоты сумлення пачынаюцца там, дзе канчаецца беспакаранасць”. А канец яе будзе. I мы не хочам, каб гэтая доля закранула вас.

Мы кажам “Не!” незаконным затрыманням і супрацьпраўным дзеянням у дачыненні да пружанцаў і грамадзян Беларусі.

Мы кажам “Не!” палітычнаму пераследу і ціску на грамадзян.

 Мы кажам “Не!” загонам на датэрміновае галасаванне.

Заставайцеся сумленнымі! Заставайцеся беларусамі!

Раённая Рада “ТБМ

імя Ф.Скарыны “,

г. Пружаны,

22 ліпеня 2020 г.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3215
Далучайцеся да нас