Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З друку выйшла кніга Вячаслава Шведа “Летапіс Гродна”

З друку выйшла кніга Вячаслава Шведа “Летапіс Гродна”

31 ліпеня 2020, 20:38 Выданні 49
З друку выйшла кніга Вячаслава Шведа “Летапіс Гродна”

Кніга прафесара Вячаслава Шведа “Летапіс Гродна” выйшла з-пад варштата мясцовага выдавецтва “Літара”, якое раней называлася “ЮрсаПрынт”. Гэта аўтарская кніга, якая ў святле апошніх доследаў дапаўняе і ўдакладняе звесткі пра Гародню ад 1005 па 1995 год. Кніга выйшла па-беларуску.

– Яна – лагічны працяг вывучэння Гародні, кажа аўтар. – Кніга, якую я асабіста напісаў, – гэта аўтарская канцэпцыя бачання гісторыі Гародні. Тут у мяне ёсць новыя перыядызацыі. Кніга пачынаецца з 1005 года, а не з 1116. У кнізе ёсць фрагменты дакументаў, і чытач можа сам даведацца пра тое, што гэта не прыдуманае аўтарам, а ёсць у дакументах таго часу гісторыі Гародні.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў канцы жніўня з удзелам выдаўца і аўтара. А пакуль яе можна набыць у выдавецтве на вуліцы Маркса. Нагадаем, што першая кніга Вячаслава Шведа “Кронан – летапіс горада на Нёмане” выйшла па-расейску ў суаўтарстве з Алесем Госцевым у 1993 годзе.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас