Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У нас свой юбілей

У нас свой юбілей

31 ліпеня 2020, 20:44 Мова 43
У нас свой юбілей

На мінулым тыдні адзначыла 25 год з дня заснавання  ўсімі любімая  “Народная Воля”. З гэтай нагоды заснавальнік і галоўны рэдактар газеты павіншаваў супрацоўнікаў рэдакцыі, усіх чытачоў і пазаштатных аўтараў з гэтым слаўным юбілеем.  Далучaюся да віншаванняў і хачу распавесці пра наш юбілей.

Так супала, што ў 1995 годзе быў арганізаваны гурток “ЭЛЕКТРОНІКА”  пры Лідскім раённым цэнтры тэхнічнай творчасці – РЦТТ. Гэта гурток тэхнічнай накіраваннасці і ў той жа час беларускамоўны, чым я вельмі ганаруся. Уся дакументaцыя, запісы ў журналах, рэклама, аб’явы  выконваюцца на беларускай мове.  Калектыў цэнтра таксама напалову беларускамоўны, таму адчуваю пастаянную падтрымку  адміністрацыі.  Можа  здацца,  што немагчыма  карыстацца тэхнічнымі тэрмінамі па-беларуску.  Так думаюць тыя, хто не ведае беларускай мовы.  А вось нашы  гурткоўцы не бачаць у гэтым ніякіх праблем.  Ну якія могуць быць цяжкaсці, калі, напрыклад, святладыёд – гэта па-руску светодиод,  рэзістар – резистор, транзістар – транзистор, шпуля індуктыўнасці  – катушка индуктивності  і г.д.  На перапынках  паміж  заняткамі  гучаць беларускія песні, і ўсім гэта падабаецца. У апошнія гады відэаролікі тэхнічнай накіраванасці здымаем, у асноўным, па-беларуску. Да таго ж, на працягу вучэбнага дня практычна ўвесь час размаўляю з гурткоўцамі на роднай  мове.  Не ведаю, у якім аб’ёме  яны  будуць карыстацца беларускай мовай,  але амаль усе  выпускнікі гуртка  пры сустрэчы, альбо пры тэлефаванні стараюцца гаварыць па-беларуску. Такім чынам, дзеці атрымліваюць тэхнічныя навыкі і заадно вывучаюць мову. І я лічу, што  адно другому не перашкаджае.

Педагог дадатковай адукацыі 

Вяслаў Ярмак, 

г. Ліда. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4717
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас