Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Культурная прастора Вайцюшкоў развіваецца

Культурная прастора Вайцюшкоў развіваецца

31 ліпеня 2020, 21:26 Культура 23
Культурная прастора Вайцюшкоў развіваецца

ФECТЫВАЛЬ “ПАД ЛІПАМІ” сабраў у Вайцюшках каля 100 прыхільнікаў творчасці Змітра Вайцюшкевіча з розных гарадоў і мястэчак. Публіка моцна засумавала па канцэртах, таму імкнулася патрапіць на выходныя на Нёман, на арграсядзібу вядомага музыкі напярэдадні яго Дня народзінаў – 20 ліпеня.

Для ўсіх ахвотных гаспадар аграсядзібы спачатку правёў экскурсію і распавёў пра ўнікальныя артэфакты, якія ствараюць непаўторнае мастацка-ландшафтнае асяроддзе на хутары сярод лесу.

 Тут удзельнічалі ў пленэрах і працавалі мастакі і скульптары: Кацярына Сумарава, Алег Усціновіч, Валянціна Шоба, Ігар Засімовіч і Кацярына Зантарыя. Камень-кветка – праца скульптара з Магілёва Андрэя Вераб’ёва.

– Шмат зрабіў розных выяў у двары Алег Усціновіч, – узгадаў з удзячнасцю гаспадар сядзібы. – Ён напісаў ” Тут жыве Беларусь!”  У апошнія гады з’явіліся дзве вялікія стылізаваныя паходні, зробленыя мастакамі. У іх закладаюць дровы, і яны саграваюць па вечарах наведвальнікаў сядзібы.

Скульптурная кампазіцыя Ігара Засімовіча з двух камянёў сімвалізуе крылы мараў, летуценняў. Нядаўна з’явіліся два новыя шчыты на варотах –  адзін з гербам Наваградскага раёна і другі з “Пагоняй”. У сакавіку мы “каранцінілі”  ў Вайцюшках разам з гуртам Naviband,  і ў нас нарадзілася шмат ідэй! – узгадвае Зміцер Вайцюшкевіч.

Увечары на свежым паветры адбыўся традыцыйны летні канцэрт, які трывала ўвайшоў у культурнае жыццё краіны і раней звычайна збіраў слухачоў у канцэртнай зале “Мінск” у сталіцы.

Воплескі і авацыі суправаджалі хіт “Я нарадзіўся тут”, горача падтрымлівала публіка песню італьянскіх партызанаў “Bella, сhao!”.

“Жыццё -гэта сёння” – радкі з новай песні сталі лейтматывам новай сустрэчы спевака са слухачамі. Шаноўны артыст выканаў песні на словы Алеся Ліпая, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча. Прагучалі прэм’еры з новага дыска для дзяцей на словы Аляксея Пысіна.

– Новы праект зроблены з жывымі інструментамі (не запісам) – скрыпкамі, валторнамі, – падзяліўся спявак.- Я не думаў, што паэзія Пысіна такая глыбокая і кранальная, у ёй шмат сапраўд-ных пачуццяў, якія патрэбны кожнаму з нас.

У фестывалі прынялі ўдзел Віталь Рыжкоў, Сяргей Башлыкевіч і Зміцер Папоў. Публіка была шчаслівая! Гаспадар сядзібы частаваў усіх смачнай юшкай са шчупаком пасля канцэрту. Зоркі ўсміхаліся, аблокі танчылі!

З бацькамі прыехала шмат дзяцей, якія з радасцю гасцявалі некалькі дзён у дамках і намётах, купаліся ў рацэ, гойдаліся на арэлях, скакалі на батуце. Творчасць і сяброўства здзейснілі маральную перамогу над каранавірусам, які да гэтага трымаў думкі ў палоне.

Эла Дзвінская,

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3331
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Далучайцеся да нас