Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята паэзіі ў Дзятлаве

Свята паэзіі ў Дзятлаве

21 ліпеня 2020, 21:00 Культура, ТБМ 39
Свята паэзіі ў Дзятлаве

Каля сцен Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылося паэтычнае свята “Славім Дзятлаўшчыну словам і справай”. Арганізавалі мерапрыемства супра-цоўнікі музея, Дзятлаўская раённая арганізацыя ТБМ пры падтрымцы кампаніі “Зробім лепш-2020”. Свята паэзіі было прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння Ігната Дварчаніна і 80-годдзю Дзятлаўскага раёна.

Адкрыла і вяла свята паэзіі супрацоўніца музея, краязнавец і паэтка Алена Абрамчык, якая адзначыла, што сёння Дзятлава будзе слухаць паэтычныя радкі на роднай мове. Сцэнай служыў ганак музея, скуль гучалі вершы не толькі беларускіх класікаў, але і мясцовых паэтаў – сяброў дзятлаўскага літаратурнага аб’яднання “Пралескі”. Вершы чыталі па чарзе: і школьнікі, і дарослыя. Дарэчы, дзеці атрымалі за гэта падарункі і салодкія пачастункі. А дарослыя – шчырыя словы падзякі. Да свята паэзіі перад музеем была арганізавана выстава партрэтаў славутых людзей Дзятлаўшчыны мастака Міколы Несцярэўскага.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4717
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0416
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас