Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія прапанавала ЕС увесці санкцыі супраць Расеі за кібератакі

Навіны Германіі. Германія прапанавала ЕС увесці санкцыі супраць Расеі за кібератакі

21 ліпеня 2020, 21:07 У свеце 26
Навіны Германіі. Германія прапанавала ЕС увесці санкцыі супраць Расеі за кібератакі

Урад Германіі прапанаваў краінам-удзельніцам ЕС супольна ўвесці санкцыі супраць Расеі за маштабную кібератаку на нямецкі бундэстаг пяць гадоў таму. Калі краіны ЕС прымуць прапанову Германіі, гэта стане першым выпадкам ужыцця санкцыйнага рэжыму ЕС за кібератакі.

 

Аднак рашэнне ў гэтым пытанні пакуль не прынята, паведаміла 12 ліпеня агенцтва DPA са спасылкай на копію афіцыйнага адказу ўрада на так званы малы запыт фракцыі Левай партыі ў парламенце Германіі.

Урад Германіі мяркуе, што да кібератакі на бундэстаг датычна расейская вайсковая выведная служба ГРУ. Федэральная пракуратура Германіі 5 траўня выдала ордэр на арышт грамадзяніна РФ Дзмітрыя Бадзіна, які “ў якасці чальца хакерскай групы АРТ28 меркавана кіраваў кібератакай на нямецкі бундэстаг у красавіку-траўні 2015 года”.

Калі краіны ЕС прымуць прапанову Германіі, гэта стане першым выпадкам ужыцця санкцыйнага рэжыму ЕС за кібератакі – заканадаўства, прынятага яшчэ ў 2017 годзе. У афіцыйным адказе на запыт фракцыі Левай партыі гаворыцца, што “федэральны ўрад абгрунтаваў прапанову аб увядзенні санкцый у рамках ЕС матэрыяламі, атрыманымі як ад выведных службаў, гэтак і з агульнадаступных крыніц”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас