Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі ідуць акцыі за вольныя выбары ў Беларусі

Навіны Германіі. У Германіі ідуць акцыі за вольныя выбары ў Беларусі

14 ліпеня 2020, 16:06 У свеце 15
Навіны Германіі. У Германіі ідуць акцыі за вольныя выбары ў Беларусі

Каля 170 чалавек прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з Беларуссю, якая прайшла ў Берліне 27 чэрвеня.

Удзельнікі акцыі сабраліся ў цэнтры нямецкай сталіцы на Бернаўэрштрасэ перад захаваным фрагментам Берлінскай сцяны.

У акцыі, па інфармацыі яе арганізатараў, апроч прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Берліне таксама прынялі ўдзел былы міністр замежных спраў ГДР Маркус Мекель, дэпутат бундэстага Сандра Бубендорфер-Ліхт, а таксама іншыя прадстаўнікі нямецкай палітыкі.

Акцыя была ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.

Аналагічныя мерапрыемствы 27 чэрвеня таксама прайшлі ў Брэмене і Гамбургу.

У горадзе Дзюсельдорф на паўночным захадзе Германіі некалькі дзясяткаў беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі 3 ліпеня другі раз за тыдзень выйшлі на акцыю салідарнасці, піша “Радыё Свабода”.

Яны пратэставалі супраць рэпрэсій у Беларусі.

 

Яшчэ адна акцыя салідарнасці з Беларуссю запланавана ў Берліне на 18 ліпеня.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1015
Далучайцеся да нас