Дарагія сябры!
Звяртаецца да вас Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў.
З вашай дапамогай мы здолелі сабраць грошы на запазычанасць за красавік (ужо аплацілі), аднак сітуацыя не палепшылася, бо пандэмія працягваецца, а таксама наклалася перад-выбарчая кампанія з неспакойнай абстаноўкай у краіне.
Зараз мы ўжо мусім сабраць каля 4000 рублёў, каб сплаціць арэнду за тра-вень і чэрвень. На жаль, кожны дзень адтэрміноўкі цягне за сабой дадатковя выдаткі (бо накладаецца пеня). На наш зварот да ўладаў Менска, каб у сувязі з пандэміяй нам часова зменшылі арэндную плату, мы сёння атрымалі здзеклівую адмову. Таму я звяртаюся ў першую чаргу да кіраўнікоў абласных і раённых арганізацый ТБМ і прашу тэрмінова сабраць сяброўскія складкі за гэты год і, калі будзе магчымасць, ахвяраванні. Бо страта офіса, у якім зарэгістраваныя Рэспубліканская арганізацыя ТБМ, выдавецтвы часопіса “Верасень”, газет “Наша слова” і “Новы час”, Менская гарадская і тры раённыя арганізацыі ТБМ г. Менска (Партызанская, Савецкая і Кастрычніцкая), пацягне за сабой закрыццё пералічаных арганізацый, а ў перспектыве і ўсяго ТБМ.
Спадзяюся, што з вашай падтрымкай мы справімся ў гэтай няпростай сітуацыі, як спраўляліся цягам усіх 30 год існавання ТБМ. Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ “Белінвест-банка” УНП 100129705. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні № 539 ААТ “Белінвестбанка” УНП 100129705.
Нягледзячы на пандэмію за гэты час выйшаў новы “Верасень” № 22, працягвае выходзіць газета “Наша слова”, літаратурна-мастацкі зборнік “Ад лідскіх муроў”, працягваем аплочваць сайт https://tbm-mova.by, на якім можна спампаваць розныя матэ-рыялы, напрыклад, разнастайныя слоўнікі. Вядома, афлайнавыя мерапрыемствы, адукацыйныя і моўныя курсы прыпыніліся ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.
Дзякую ўсім, хто нас ужо падтрымаў ці толькі збіраецца гэта зрабіць, зычу ўсім здароўя, спакою і аптымізму ў гэтыя ня-простыя часы. Разам мы былі, ёсць і будзем моцныя!