Хайка Мас пры гэтым упэўнены, што такія меры павінны праходзіць галасаванне на ўзроўні Еўрасаюза.
Межы ў Еўропе зноў могуць быць закрыты ў выпадку рэзкага росту колькасці інфікаваных каронавірусам у той ці іншай краіне ЕС. Пра гэта ў суботу, 27 чэрвеня, заявіў у інтэрв’ю dpa міністр замежных спраў Германіі Хайка Мас (Heiko Maas). Пры гэтым ён адзначыў, што такія рашэнні павінны быць скаардынаваны на агульнаеўрапейскім узроўні і прайсці працэдуру галасавання.
Напачатку пандэміі каронавіруса многія краіны-чальцы ЕС, уключаючы Германію, у аднабаковым парадку прымалі рашэнні пра закрыццё межаў. Пачынальна з траўня межы ў сярэдзіне Еўрасаюза і Шэнгенскай зоны паступова адкрываліся. Толькі Нарвегія і Фінляндыя не маюць намер адкрываць свае межы да сярэдзіны ліпеня.
З 1 ліпеня Германія старшынюе ў Еўрасаюзе. Па словах Маса, чаканні дзяржаў-удзельнікаў арганізацыі ад Германіі вельмі вялікія ў сувязі з пандэміяй. Кіраўнік МЗС Германіі назваў тры найважныя мэты: дамова пра шматмільярдную праграму дапамогі эканоміцы краін ЕС да 2027 года, перамовы па “брэкзіту” і выразнае пазіцыянаванне ЕС у канкурэнтных адносінах са ЗША, Кітаем і Расіяй.
Еўрасаюз абмяркоўвае далейшыя паслабленні для вандронікаў з іншых краін
Чакаецца, што ўжо ў ліпені могуць быць зняты абмежаванні на ўезд у ЕС для тых, хто прыбывае з Паўднёвай Карэі і Новай Зеландыі. Тыя, хто прыбывае з Расіі, ЗША і Бразіліі, атрымаюць дазвол на ўезд толькі ў выключных выпадках. Канчаткова спіс краін, адкуль можна будзе бесперашкодна заязджаць у зону Еўрасаюза, павінен быць зацверджаны ў панядзелак.
У далейшым ключавым фактарам для забароны ўезду ці, наадварот, дазволу, стане лік выпадкаў інфікавання каронавірусам у краіне выезду на працягу апошніх двух тыдняў – на 100 000 жыхароў павінна быць 16 ці меней выпадкаў, што адпавядае сярэдняму паказчыку па ЕС. І гэтак жа важнае значэнне будзе мець тэндэнцыя на зніжэнне ліку заражаных.