• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 13 красавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Мова як “мэсэдж”

Мова як “мэсэдж”

23 чэрвеня 2020, 07:51 Мова 14
Мова  як  “мэсэдж”

Не так даўно ў цэнтры спачатку Гомеля, а потым і Берасця з’явілася тое слова, якое падаецца для беларусаў сакральным. Тое, што яно азначае, класік заклікаў нас не пакідаць, каб “не ўмерці”. І вось, цяпер на гэтым слове ў прамым сэнсе можна сядзець – што многія суграмадзяне ўжо з вялікай ахвотай робяць.

 

Праект “Веліч роднай мовы”, які задумаў ды арганізаваў арт-менеджар Захар Дудзінскі, а ўвасобіў скульптар Павел Вайніцкі з дапамогай каваля Марыі Тарлецкай, прадугледжвае ўсталяванне ў сталіцы і ўсіх абласных цэнтрах рознакаляровых літар, што ўтвараюць слова “мова”. У яго далікатна ўкрапаны і лагатып мабільнага аператара А1 – ён забяспечыў ідэю “бензінам”.

Здавалася б, задума – прасцей няма куды. Ды, як падаецца, гэта акурат той выпадак, калі прастата – сястра… эфектыўнасці. А для падобных праектаў у рэчышчы публічнага мастацтва гэта самы галоўны паказчык.

Скульптар Павел Вайніцкі прыгадвае тыя часы, калі літары, якія ўтваралі пафасныя лозунгі, было прынята размяшчаць на дахах шматпавярховак. Тут падыход трохі іншы: наўмысна бліжэй да людзей, прычым у самым літаральным сэнсе. Літары знаходзяцца наўпрост на зямлі, а скульптура, як пазначана ў эксплікацыі, “адсылае нас да камунікацыі – мовы – і сама літаральна служыць месцам камунікацыі, у/на якім людзі могуць сустракацца і мець зносіны, зручна размясціўшыся на рознакаляровых літарах”.

Само слова “мова” – гэта для нас не проста слова. Гэта мэсэдж, лаканічны і вельмі дакладны. Думаецца, амаль ва ўсіх нашых грамадзянаў ён выклікае блізкае ўспрыняцце і асацыюецца менавіта з мовай беларускай. Заадно і нагадвае пра актуальную праблему. Але нагадвае без надрыву і лозунгавасці, выключна на пазітыве. А дызайнерскае ўвасабленне і бясплатны Wi-Fi стварае мове прывабны сучасны вобраз у мінакоў – і асабліва моладзі.

Да ўсяго, пры ўсёй сваёй уяўнай мінімалістычнасці, праект насычаны семантыкай. Яна тоіцца ў выбары колераў, якія, калі верыць папулярнай сёння тэорыі Міхала Анемпадыстава, утрымліваюць ментальныя коды нацыі. Да выбару афарбоўкі кожнай з літар аўтары паставіліся вельмі даткліва. Аналітычная праца абапіралася на этнаграфічныя даследаванні беларускіх строяў Міхася Раманюка, а таксама гістарычныя, культурныя ды геаграфічныя адметнасці рэгіёнаў.

Да ўсяго, для кожнага з гарадоў абраная свая гама. Прыкладам, блакітная літара “О” ў Менску сімвалізуе “чараўніцтва, магію, моду, мастацтва, творчасць”, якія ўласцівыя цэнтру беларускай культуры. А вось у Віцебску той самы колер нагадвае пра азёры, якімі багаты гэты край – хаця наогул галоўнымі крыніцамі натхнення ў дадзеным выпадку былі супрэматызм і “УНОВІС”. У Берасці блакітны (але ўжо больш пяшчотнага, валошкавага адцення) адсылае да самабытнай інсітнай скульптуры Мікалая Тарасюка.

Гэтае “падвойнае дно” наўрад ці выявяць не надта схільныя да чытання “шмат літар” мінакі. Але можна спадзявацца, што сярод іх знойдуцца і больш удумлівыя ды цікаўныя, якія патрацяць трохі часу, каб “раскадзіраваць” аўтарскае пасланне. І, магчыма, даведаюцца шмат новага і цікавага пра культурную спадчыну роднага рэгіёна.

Ілья СВІРЫН,

галоўны рэдактар газеты “Культура”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа
Выданні

Рукапіснае Евангелле ад брата Якуба Коласа

21 лютага 2019, 11:0823
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску
ТБМ

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:1220
На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску
Грамадства

На перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні будуць надпісы па–беларуску

13 жніўня 2019, 16:2120
У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію
Грамадства

У Пінску калядавалі, нягледзячы на пандэмію

19 студзеня 2021, 17:3419
Далучайцеся да нас