• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 19 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
У шклоўскага краязнаўца Аляксандра Грудзіны творчы юбілей

У шклоўскага краязнаўца Аляксандра Грудзіны творчы юбілей

18 чэрвеня 2020, 22:51 ТБМ 6
У шклоўскага краязнаўца Аляксандра Грудзіны творчы юбілей

Першые паведамленне на краязнаўчую тэму ў Аляксандра Грудзіны з’явілася 16 лютага 1980 года ў раённай газеце “Ударны фронт” пад назвай “Ветэран ў страі”. З таго часу прайшло 40 гадоў.

На мінулым тыдні на ква-тэру да Аляксандра Грудзіны за-віталі яго бліжэйшыя сябры. На-года візіту – 40-годдзе краязнаўча-даследчай дзейнасці па вывучэн-ні мясцовай гістарычнай спадчы-ны. Безумоўна,  першае пытанне, на якое прыйшлося адказваць Аляксандру Пятровічу гэта: “Калі пачалася такая пільная ўвага да родных мясцін?”.  Адказ на гэтае пытанне суразмоўца пачаў з часоў вучобы ў сярэдняй школе. У пачатку 60-х гадоў школа, дзе давялося вучыцца будучаму даследчыку, была адзіная двухпавярховая школа ў горадзе Шклове. Побач знаходзіўся былы будынак гарад-ской ратушы, які меў мясцовую назву “каланча”. Кожны дзень, знаходзячыся на школьным двары, у навучэнцаў погляд міжволі сустракаўся з гэтым старажытным, паўразбураным будынкам з вежай. Унутраныя пакоі са скляпеннямі, высокая вежа і цагляная му-роўка падзямелляў заўсёды вабіла і прыцягвала. Будынак, у асноў-ным, з’яўляўся нічыйчым, таму была магчымасць вольна наве-даць яго і “па-свойму” вывучаць. Аляксандр Пятровіч успамінаў: “У дзіцячай свядомасці мроіліся неверагодныя падзеі, якія нібыта тут павінны былі адбывацца ў мінулым. Сярод бітай цэглы і смецця вельмі хацелася “нешта” знайсці і даведацца аб якой – небудзь цікавай падзеі”.

Потым была вучоба ў сель-скагаспадарчай акадэміі. На той час (1972 – 1977 гг.)  у акадэміі вучыліся студэнты з розных куткоў Беларусі, іншых рэспублік былога СССР, а таксама шмат студэнтаў з замежных краін. Безумоўна, за гады вучобы сярод студэнтаў неаднойчы ўзнікалі самыя разнастайныя спрэчкі, дыспуты, або проста пачыналася гаворка, дзе заўсёды можна была пачуць: “А вось у нашым горадзе”, або “А вось у нашым раёне…” і потым суразмоўца паведамляў нешта цікавае са сваіх родных мясцін. Каб падтрымліваць размову, трэба было добра ведаць усё, што звязвала з тваім родным кутом. Аляксандр Пятровіч успамінаў “Іншы раз нават даводзілася ісці ў бібліятэку і шукаць звесткі “пра Шклоў”.

Пасля заканчэння акадэміі пачалася праца ў Шклове. Шклоўская раённая газета “Ударны фронт” заўсёды друкавала інфармацыю па гісторыі Шклоўшчыны. Асабліва цікавыя паведамленні рабілі ўжо сталыя мясцовыя краязнаўцы Лявон Анціпенка, Міхаіл Ільюшэнка, Іван Кулікаў, Іван Маісеяў. Знаёмства бліжэй з гэтымі цікавымі людзьмі міжволі паспрыяла захапленню, і Аляксандр Грудзіна таксама становіцца даследчыкам Шклоўшчыны. З цягам часу з’явілася жаданне паспрабаваць сябе ў якасці аўтара. І вось 16 лютага 1980 года з’явіўся ў раённай газеце першы артыкул “Ветэран у страі”. У сваю чаргу праз краязнаўства пачалося вы-вучэнне гісторыі, культуры, веравызнанняў беларускага народа. Гэта, таксама, дапамагло і палюбіць родную мову.

На пытанне: “Хто з’яўляецца Вашымі настаўнікамі?” прагучаў наступны адказ: “Сваімі настаўнікамі ў даследчыцкай працы лічу былога рэдактара раённай газеты “Ударны фронт” Лявона Анціпенку і навукоўца, былога рэдактара альманаха “Магілёўская даўніна” Аляксандра Агеева”.

Былі шматлікія іншыя пытанні, успаміны з гісторыі Шклоўшчыны і з асабістага жыцця. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі ў галіне турыстычнакраязнаўчай работы.

 

Гістарычная даведка: Аляксандр Пятровіч Грудзіна нарадзіўся 23 траўня 1954 года ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер – механік. Працаваў у Шклоўскай райаграпрамтэхніцы, вучэбным камбінаце, Шклоўскім райкаме КПБ. З 1991 года, выкладчык Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 12.

Вынікам шматгадовай даследчыцкай працы з’явілася аўтарскія кнігі:

“І родныя сэрцу мясціны…” (некалькі нарысаў па гісторыі горада Шклова), якая пабачыла свет у 2007 годзе;

“Мой радавод, мая сям’я”, якая пабачыла свет у 2011 годзе.

Асобныя  звесткі па гісторыі Шклоўшчыны ўвайшлі ў іншыя кнігі, краязнаўчыя зборнікі, альманахі, часопісы і іншыя перыядычныя выданні. Аўтарская праграмма “Шклоў – гісторыя і сучаснасць”, разлічаная на вучняў старэйшых класаў, зацвержана Магілёўскім абласным інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў адукацыі 6.06.2002 года. Удзельнік стварэння пакоя баявой і працоўнай Славы Шклоўскай райаграпрамтэхнікі і гістарычна – краязнаўчага музея Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 12. Неаднаразовы ўдзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навукова – практычных і краязнаўчых канферэнцый. Удзельнік Першага з’езду беларусаў свету (Менск, 1993 год). Сябар ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” і ГА “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошуковы клуб “ВІККРУ”. Прозвішча згадваецца ў кнізе “Кто есть кто в Республике Беларусь”. Том 1 (Наука и образование), Энциклопедикс, Минск, 2001 год, С.186. Адзначаны падзякай Інстытута гісторыі  Нацыянальнай акалэміі навук Беларусі за захаванне і развіццё культурнай спадчыны Шклоўскага краю (2018 год).

Рыгор Кастусёў,

сябар Шклоўскай раённай арганізацыі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0621
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5821
Далучайцеся да нас