Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
З ЖЫЛКАВАЙ СОТНІ

З ЖЫЛКАВАЙ СОТНІ

9 чэрвеня 2020, 07:52 Культура, ТБМ 36
З ЖЫЛКАВАЙ СОТНІ

…Я з грамадой іду па шчасце нам.

Мой меч зіхціць,

                непераможны, востры,

Змагуся сам,

                     дык сотням перадам.

У. Жылка. “Меч”.

 

27 траўня іх сабрала сюды 120-ая  вясна Уладзіміра Жылкі. Іх было нямнога, не больш паўтара дзясятка. Але кожны, урачысты і годны,  пачуваў сябе  героем той  сотні.  Задуманае  здзейснілі!

На гарадзейскім беразе Ушы за зонай адпачынку “Ціхая затока” прыжываюцца, адольва-ючы сухмень, карэняцца ў скупаваты  дол  маладыя дубкі. Іх пасадзілі   год таму падчас акцыі “100 дубоў для Жылкі”. А сёлета, акурат пад юбілейную дату, усталявалі на маляўнічым валуне  памятную пліту. Яна нагадвае пра паэта-земляка, яго 120-гадовы юбілей ды тужлівую “лілею між балот” – улюбёны вобраз Жылкі.

Дзеля ўшанавання памяці паэта выдаткавалі свае  ахвяраванні сябры раённай арганізацыі ТБМ, жыхары Гарадзеі і Нясвіжа. Добры і вельмі дарэчны ўнёсак у калектыўную справу зрабіла кіраўніцтва і прафкам Гарадзейскага цукровага камбіната.

Гарадзея – частка айкумены паэта: тут ён вучыўся, тут жылі і жывуць яго нашчадкі, на гарадзейскіх могілках  займеў вечны спачын яго дзед Ануфры. Таму з’яўленне тут “Каменя Жылкі”  вельмі натуральнае. Гэта будзе першы акцэнт у нясвіжскай мемарыялізацыі паэтавага імя і  годны матыватар падарожнічаць далей, да яго Макашоў. Удзельнікі той святочнай сустрэчы так і зрабілі.

Як у Гарадзеі, так і  ў Макашах чыталі вершы Жылкі, саджалі дубкі. Разважалі пра лёс паэта і яго паэзію, яшчэ да сёння цалкам не данесеную да нашчадкаў, землякоў, сённяшніх школьнікаў. Сяброўскія прамовы-развагі былі пераважна пра будучыню – пра перспектывы музея паэта і раённага Свята  паэзіі ў Макашах, надання  адной са школ ці бібліятэк імя Жылкі. Верылася, што ўсё так і будзе, абавязкова будзе! Залітыя шчодрым сонцам Макашы адгукаліся суладным  птушыным шчэбетам ды згодна ківалі духмянымі  галінкамі бэзу.

Год Жылкі працягваецца.

Н. Плакса. Нясвіж.

Фота:

  1. “Пад гэтым небам, так каханым, я пастушком гуляў у бор…” (Гарадзея. “Камень Жылкі”);
  2. “…І што набыў, усё, што маю,

Што душу цешыла маю,-

Ўсе скарбы, ўсе свае багацці

І песні ўсе – крывіцкай хаце.”

(в. Макашы. Каля хаты У. Жылкі. Сярод удзельнікаў старшыня ТБМ Алена Анісім.)

  1. Расказвае краязнавец Аляк-сандр Абрамовіч. (в. Студзёнкі).
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0033
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2229
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5027
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0926
Далучайцеся да нас