Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Шклове запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Залужанага дзеяча культуры Віталія Бабчанкі

У Шклове запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Залужанага дзеяча культуры Віталія Бабчанкі

9 чэрвеня 2020, 07:29 Грамадства, Культура, ТБМ 12
У Шклове запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Залужанага дзеяча культуры Віталія Бабчанкі

“Наша слова” № 14 ад 1 красавіка 2020 года паведамляла, што ў Шклове раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” правяла вечарыну, прысвечаную памяці Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Віталія Аляксеевіча Бабчанкі, які доўгі час узначальваў Шклоўскую музычную школу і ўсё жыцце прысвяціў адданай працы на ніве культурнага жыцця Шклоўшчыны.

Па выніках вечарыны ад імя грамадскасці было накіравана пісьмо ў Шклоўскі райвыканкам з просьбай паспрыяць таму, каб імя гэтага чалавека з’явілася ў тапаніміцы Шклова. У Шклоўскім райвыканкаме аператыўна адрэагавалі на гэтую прапанову. 11 траўня 2020 года Шклоўская арганізацыя ТБМ атрымала афіцыйнае пісьмо №7-29/978 за подпісам намесніка старшыні райвыканкама А.А. Іваненкі, дзе пералічаны шэраг мерапрыемстваў, якія запланаваны ў гонар памяці Віталія Бабчанкі:

 

“На Вашу прапанову аб наданні імя В.А. Бабчанкі ДУА “Шклоўская дзіцячая школа мастацтва” Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе наступнае.

… У кнізе “Памяць. Шклоўскі раён” змешчаны матэрыялы пра Заслужанага дзеяча культуры Бабчанку В.А.

У УК “Шклоўскі раённы краязнаўчы музей” таксама прадстаўлены матэрыялы пра нашага знакамітага земляка, маецца інфармацыя пра яго творчую спадчыну, матэрыялы аб жыцці і творчасці.

З нагоды 85-годдзя Заслужанага дзеяча культуры В. Бабчанкі ў ДУА “Шклоўская дзіцячая школа мастацтва” запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя яго памяці:

тэматычны вечар з удзелам народнага аркестра народных інструментаў “Спадчына” і салістаў школы;

аддзяленне ў справаздачным канцэрце з запрашэннем знакамітых гасцей (Раінчык В.П., Алданаў М.М., Сафонаў Р.Г.); устаноўка тэматычнага стэнда.

Выказваем падзяку таварыству за імкненне ўвекавечыць у тампаніміцы горада Шклова імя Віталія Бабчанкі.

ДУА “Шклоўская дзіцячая школа мастацтва” вывучаецца магчымасць размяшчэння ў гонар Віталія Бабчанкі на будынку школы мемарыяльнай дошкі.

З павагай,

Намеснік старшыні рай-выканкама А.А. Іваненка”.

 

Гістарычная даведка: Віталь Аляксеевіч Бабчанка пачаў працаваць у Шклоўскай музычнай школе з 1961 года, напачатку выкладчыкам, а з 1970 года і да выхаду на пенсію – дырэктарам гэтай установы. У 1969 годзе з выкладчыкаў музычнай школы ствараецца ансамбль народных інструментаў, нязменным яго кіраўніком на доўгі час становіцца Віталь Бабчанка. Яго ўдзельнікі і кіраўнік неаднаразова ўзнагароджваліся граматамі Міністэрства культуры Беларусі і ўпраўлення культуры аблвыкан-кама. Ганаровае званне “народны” ансамблю прысвоена ў 1980 годзе за высокі ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуару і выканаўчае майстэрства. Адначасова, разам з народным, Віталь Аляксеевіч стварае і эстрадны музычны калектыў пры клубе “Чырвоны Кастрычнік” папяровай фабрыкі “Спартак. Высокі ўзровень і дасканаласць выканання музычных твораў пасадзейнічалі таму, што ансамбль быў запрошаны ў Менск для запісу на рэспубліканскім радыё. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Віталь Аляксеевіч у 1995 годзе стварае ансамбль народнай песні і музыкі “Бліскавіца” на базе раённага Дома культуры. Калектыў хутка набывае папулярнасць. “Бліска-віца” – лаўрэат рэспубліканскага фестывалю камернай музыкі ў Мсціславе, міжнародных фестываляў: “Дняпроўскія галасы” ў Дуброўне, “Вянок дружбы” ў Бабруйску. Удзельнічае ў рэспубліканскіх святах “Дзень беларускага пісьменства, “Дажынкі”, выступае ў многіх кутках Беларусі і ў замежжы. У 2002 годзе ансамблю прысвоена ганаровае званне “народны”. За доўгі час, працуючы на ніве музычнай творчасці, Віталь Бабчанка паспрыяў таму, што вялікая колькасць жыхароў Шклоўшчыны, вучняў музычнай школы і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнай абудзілася да музычных здольнасцей і ўвогуле дакранулася да “яе вялікасці” культуры. Сярод іх народны артыст Беларусі Васіль Раінчык – прафесар, кампазітар, кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля “Верасы”, маладзёжнага тэатра эстрады. Віталь Аляксеевіч Бабчанка ўзнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, знакамі I і II ступені Усесаюзнага фестываля самадзейнай творчасці. У 1990 годзе ён атрымаў званне Заслужанага дзеяча культуры Беларусі. Разам з літаратарам Ля-вонам Анціпенкам ён з’яўляецца аўтарам гімна горада Шклова.

 

Спадзяёмся, што ўсе мерапрыемствы, запланаваныя Шклоўскім райвыканкамам, здзейсняцца.

Аляксандр Грудзіна,

старшыня Шклоўскай арганізацыі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5516
Далучайцеся да нас