Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Не пакiдайце ж газеты нашай “Наша слова”

Не пакiдайце ж газеты нашай “Наша слова”

9 чэрвеня 2020, 08:25 ТБМ 30
Не пакiдайце ж газеты нашай “Наша слова”

Шаноўныя чытачы газеты “Наша слова”, магчыма, Вы яшчэ памятаеце трывожны артыкул – заклік паважанага прафесара Мiкoлы Савiцкага да нас: “Дзецюкi! Kaтастрофа!!!” (“Наша слова” № 16 за 15 красавiкa 2020 г.). Яго трывога выклiкaна тым, што пачала змяншацца колькасць падпicчыкаў “Нашага слова”. Я жадаю падтрымаць Мiкoлу Савiцкага i ў cваю чаргу заклiкaю беларусау актыўней падпicвацца на “Наша слова”. Самы пажаданы варыянт, каб газета дастаўлялася ў кожную беларускую  сям’ю . Але гэта недасягальная мара, фантастыка. Зараз ва ўмовах каронавipyca, калi абмежаваны мерапрыемствы, сустрэчы, калi вакол гучыць руская мова, калi няма з кiм паразмаўляць на роднай мове, “Наша слова” – адзiны суразмоўца.

Зараз, у такi cкладаны час, газета для мяне, як жывая icтота. Я чытаю яе сам сабе ўслых. Я звычайна для сябе афармляю падпicкy на паўгоддзе. Перафразipyючы беларускага класiкa, звяртаюся да беларусаў: “Не пакiдайце ж газеты нашай  “Наша слова”, калi ласка, падпiшыцеся”.

Iлля Копыл,

сталы падпicчык “Нашага слова”.

 

У нас ідзе падпіска на 2-е паўгоддзе. У чэрвені “Наша слова” выпісала аж 557 чалавек, што складае 8% ад усіх сяброў ТБМ, не ад насельніцтва, а ад сяброў арганізацыі, якая змагаецца за мову. 

Сёння ў каталогу падпіскі “Наша слова” знаходзіцца на ст. 60.

Кошт падпіскі:

на месяц – 2,65 руб.

на 3 месяцы – 7,95 руб.

на 6 месяцаў – 15,90 руб.

Грошы абсалютна пад’ём-ныя. І сёння кожны сябар ТБМ можа падпісацца сам, падпісаць сябра і сябра сябра.

 

Рэдакцыя сама можа арганізаваць падпіску для школ і біблі-ятэк любога раёна Беларусі. Для гэтага трэба знайсці дабрадзея, які мог бы ахвяраваць нейкую суму на высакародную справу падтрымкі беларускага слова. Грошы не-абходнаа пералічыць на рахунак Лідскай гарадской арганізацыі  ТБМ з наступнымі рэквізітамі:

Банк-атрымальнік: г. Мінск, ААТ “Белаграпрамбанк”.

Код банка: BAPBBY2X.

Беніфіцыяр: Лідская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства бела-рускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Рахунак № BY94 BAPB 3015 2806 0001 4000 0000

Прызначэнне плацяжа: За падпіску на газету “Наша слова” на 2-е паўгоддзе 2020 года.

УНП беніфіцыяра: 500016944.

Тэрмін праплаты не абмяжоўваецца. Паступяць грошы да 25 чэрвеня – газета будзе падпісана з ліпеня, паступяць да 25 ліпеня – газета падпішацца са жніўня і г.д.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1114
Далучайцеся да нас