• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 17 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Да Дня беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства

9 чэрвеня 2020, 07:11 Мова, ТБМ 3
Да Дня беларускага пісьменства

Ю.П. Бондару,

Міністру культуры,

пр-кт Пераможцаў, 11,

220016, г. Мінск

Аб выкарыстанні беларускай мовы

падчас падрыхтоўкі Дзён беларускага

пісьменства ў Бялынічах

 

Шаноўны Юрый Паўлавіч!

У свой час у нашай незалежнай краіне па ініцыятыве Міністэрства культуры было запачаткавана свята беларускага пісьменства, якое праходзіць у розных гарадах Беларусі. На права правядзення яго на сваёй тэрыторыі прэтэндуюць многія славутыя мясціны нашай краіны. Аднак, з кожным годам падчас правядзення мерапрыемстваў заўважаецца звужэнне выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы.

Так, у нашу арганізацыю звяртаюцца грамадзяне са скаргамі на тое, што падчас падрыхтоўкі ў гэтым годзе Дзён беларускага пісьменства ў Бялынічах адбываецца свядомае ігнараванне беларускай мовы. Напрыклад, абнаўленне экспазіцыі славутага беларускага мастака Бялыніцкага-Бірулі ў музеі зроблена на рускай мове.

У сувязі з гэтым, звяртаем Вашу ўвагу на тое, што правядзенне Дзён беларускага пісьменства на рускай мове, як гэта набывае пашырэнне ў апошнія гады, губляе сэнс. Мала таго, яно дыскрэдытуе саму ідэю правядзення такога свята, бо замест папулярызацыі дзяржаўнай беларускай мовы, яно ператвараецца ў знявагу і абурае прыхільнікаў роднага слова і шчырых патрыётаў.

Просім Вас узяць пад асабісты кантроль правядзенне Дзён беларускага пісьменства ў гэтым годзе і ў наступныя гады з тым, каб яно прайшло на належным узроўні і з выключным выкарыстаннем дзяржаўнай беларускай мовы.

Мы ўпэўнены, што такія крокі, якія знаходзяцца цалкам у кампетэнцыі Вашага Міністэрства, павысяць узровень карыстання дзяржаўнай беларускай мовай і ўздымуць прэстыж дзяржаўных органаў улады.

 

З павагай,

Старшыня ГА ТБМ                          А.М.Анісім.

 

Старшыні ГА “Таварыства

беларускай мовы

імя Францішка Скарыны”

Анісім А.М.

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь разгледжаны Вашы звароты ў адрас Урада ад 24.04.2020 № 17 і ў адрас Міністэрства культуры ад 24.04.2020 № 18. Па выніках паведамляем наступнае.

Падрыхтоўка да святкавання Дня беларускага пісьменства ў бягучым годзе ажыццяўляецца Нацыянальным арганізацыйным камітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні XXVIІ Дня беларускага пісьменства ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 г. Каардынуючая роля ў дзейнасці камітэта ўскладзена на Міністэрства інфармацыі.

Разам з тым, інфармуем, што правядзенне падчас свята мера-прыемстваў (выстаўкі, прэзентацыі, акцыі і г.д.), якія запланаваны арганізацыямі сістэмы Міністэрства культуры, прадугледжана на беларускай мове.

У рамках падрыхтоўкі да свята вядуцца работы па будаўніцтве новага будынка Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Праектам новай пастаяннай экспазіцыі музея прадугледжваецца афармленне тэкстаў у экспазіцыі на беларускай і рускай мовах.

У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Об обращениях граждан и юридических лиц” гэты адказ можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

 

Першы намеснік Міністра          Н.У. Карчэўская.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5819
Далучайцеся да нас