Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У горадзе Магілёве на Падміколлі зараз ідзе адбудова Пакроўскай царквы

У горадзе Магілёве на Падміколлі зараз ідзе адбудова Пакроўскай царквы

26 мая 2020, 20:34 Культура 116
У горадзе Магілёве на Падміколлі зараз ідзе адбудова Пакроўскай царквы

Царква была пабудавана ў 17 стагоддзі ў стылі барока магілёўскай школы дойлідства.

Гэты раён шчыльна быў забудаваны ў часы ВКЛ і на Пакроўскім пасадзе пражывалі пераважна купцы і рамеснікі. Паміж царквой і Свята-Мікольскім манастыром 17 стагоддзя была прамая вуліца якая так і называлася – Пакроўская.

Недалёка на самым беразе Дняпра ў пачатку 18 стагоддзя быў пабудаваны прыгожы двухвежавы касцёл Святога Антонія і кляштар бернардзінаў. А побач на Школішчы было некалькі драўляных і мураваных сінагог.

 Атрымлівалася, што побач было некалькі храмаў трох канфесій: праваслаўных, каталікоў і іудзеяў.

Савецкія часы ўдалося перажыць толькі Мікольскаму манастыру. Пакроўскую царкву знеслі ў 1950-х гадах і на яе месцы быў усталяваны рэзервуар гарвадаканала. Касцёл Антонія знеслі таксама пасля вайны і яго падмуркі захаваліся да нашага часу. Вядомую драўляную сінагогу 17 стагоддзя знеслі яшчэ да вайны ў 1938 годзе.

Некалькі год таму праваслаўныя Магілёва вырашылі аднавіць Пакроўскую царкву. Быў праект ад Таварыства аховы помнікаў, каб храм паўстаў у першапачатковым выглядзе магілёўскай школы дойлідства. Але, на жаль, гістарычнага абгрунтвання было недастаткова, і перамог варыянт у стылі класіцызму з элементамі стылю барока. Што таксама, мабыць, нядрэнна.

 Магілёўцы мараць, што ў будучым на Падміколлі побач з Пакроўскай царквой калі-небудзь будуць адноўленыя старажытны касцёл і сінагога.

Алег Дзьячкоў,

Магілёў.

Фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас