Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вечная памяць беларускамоўнаму святару

Вечная памяць беларускамоўнаму святару

25 мая 2020, 20:05 Грамадства 35
Вечная памяць беларускамоўнаму святару

Прыхаджане і клірыкі Свята-Петра-Паўлаўскага сабора праводзілі ў апошні шлях айца Генадзя Буцько, які нёс служэнне ў саборы з 2003 года.

Ён адышоў да Госпа-да 29 красавіка 2020 года на 57 годзе жыцця пасля працяглага захворвання, звязанага з каронавіруснай інфекцыяй. Айцец Генадзь быў адказным за сацыяльную працу на прыходзе і выконваў яе з любоўю і стараннасцю. 1 траўня адбылося адпяванне святара ў  хра-ме на Нямізе. Развітацца  са святаром прыйшлі клірыкі сабора і шматлікія вернікі, якія ведалі і шанавалі айца Генадзя.

Айцец Генадзь нарадзіўся ў 1963 годзе ў Менску. Ён прыняў рашэнне прысвяціць свае жыццё Царкве Хрыстовай і ў 2003 годзе быў высвечаны на дыякана, а потым – на святара Мітрапалітам Менскім і Слуцкім Філарэтам.

– Айцец Генадзь служыў па-беларуску, усё, што людзі жадалі па-беларуску рабіць, вянчанні, напрыклад, рабіў, – распавяла Вольга Алейнік, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. – Ён ніколі не гнаўся за чынамі, быў вельмі просты ў камунікацыі, прапаведаваў вельмі шчыра і натхняльна”. У айца Генадзя засталіся чацвёра дзяцей: Аксана, Валеры, Ганна і Канстанцін.

Падрыхтавала

Э. Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас