Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Германіі адчыняюцца музеі, цяпер яны працуюць па новых правілах

Навіны Германіі. У Германіі адчыняюцца музеі, цяпер яны працуюць па новых правілах

25 мая 2020, 20:16 У свеце 15
Навіны Германіі. У Германіі адчыняюцца музеі, цяпер яны працуюць па новых правілах

Ахоўная маска, дыстанцыя ў паўтара метра і рух дакладна па маршруце – так павінны паводзіць сябе наведвальнікі зноў адкрытых нямецкіх музеяў, галерэй і бібліятэк.

Пасля вымушанага перапынку, звязанага з уведзеным у сярэдзіне сакавіка каранцінам з-за каронавіруса, у Германіі зноў адчынілі свае дзверы некаторыя музеі і мастацкія галерэі. Пры гэтым усе гэтыя культурныя ўстановы абавязаны выконваць меры засцярогі і абмяжоўваць колькасць наведвальнікаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва dpa.

Ужо можна паглядзець выставу нямецкага жывапісца, графіка, скульптара і архітэктара Томаса Шутэ (Thomas Schutte) у берлінскім раёне Кройцберг.

Берлінская галерэя Ёхана Кёніга (Johann Konig) разгарнула экспазіцыю, прысвечаную творчасці двух экстравагантных сучасных мастакоў: немкі Ёрындэ Фойгт (Jorinde Voigt) і датчаніна Епе Хайна (Jeppe Hein).

PalaisPopulaire, выставачная пляцоўка Deutsche Bank у Берліне, адкрывае выставу, якая адлюстроўвае 57-гадовы творчы шлях знакамітага мастака-пакавальніка Крыста і яго жонкі Жан-Клод, якая памерла больш за 10 гадоў таму.

З сярэдзіны траўня пачнуць ізноў прымаць наведвальнікаў і буйныя сталічныя музеі. Сярод іх – Нямецкі гістарычны музей, які падрыхтаваў выставу “Ханна Арэнт і XX стагоддзе”, якая расказвае пра жыццё і дзейнасць выбітнага нямецка-амерыканскага філосафа габрэйскага паходжання, палітычнага тэарэтыка і гісторыка, асновапакладальніцу тэорыі таталітарызму.

Плануецца і паступовае адкрыццё музеяў, якія знаходзяцца на Музейным востраве ў Берліне. Рыхтуюцца да адкрыцця і кёльнскі музей “Калумба”, дзе экспануюцца творы мастацтва духоўнага зместу, а таксама мастацкі музей у Боне. Першых гасцей пасля каранціну ў бліжэйшы час рыхтуюцца прыняць і знакамітыя музеі Дрэздана.

 

Новыя правілы ў музеях

У залах можна знаходзіцца толькі пры наяўнасці ахоўнай маскі і з захаваннем дыстанцыі ў 1,5 метра паміж людзьмі. Колькасць наведвальнікаў абмежавана: у вялікіх залах адначасова дазволена прымаць па 4 – 5 чалавек, а ў маленькіх – толькі па адным чалавеку: на аднаго чалавека вызначана норма ў 20 квадратных метраў.

У выставачных залах дзейнічае “правіла вуліцы з аднабаковым рухам”. Музейным наглядчыкам ўведзена ў абавязак строга сачыць за тым, каб наведвальнікі перасоўваліся па экспазіцыі ў адным кірунку – у пазбяганне сутыкненняў адзін з адным. Перад білетнымі касамі зроблена спецыяльная разметка – для захавання дыстанцыі паміж людзьмі ў чарзе. На касах і на стойках у гардэробах усталёўваюць панэлі з арганічнага шкла. Групавыя экскурсіі ў музеях пакуль не праводзяцца. У некаторыя музеі можна будзе трапіць толькі пасля папярэдняй анлайн-рэгістрацыі.

 

Бібліятэкі выдаюць кнігі

Першых наведвальнікаў пасля лакдаўну прынялі 4 траўня і некаторыя бібліятэкі. Так, навукоўцы і студэнты радасна віталі адкрыццё Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі. Аднак яе чытальныя залы пакуль застаюцца зачыненымі, як, зрэшты, і чытальныя залы іншых бібліятэк. Кнігі выдаюцца на дом. А правілы бяспекі і гігіены ў будынках дзейнічаюць такія ж, як у музеях.

Агулам 10 мільёнаў еўра будзе выдзелена з дзяржбюджэту на ажыццяўленне культурнай праграмы “Новы старт”, мэта якой – падтрымаць музеі і іншыя ўстановы ў гэтыя нялёгкія часы. “Мы хочам, каб людзі зноў маглі атрымліваць асалоду ад мастацтва і культуры”, – патлумачыў у інтэрв’ю журналістам Герман Парцынгер (Hermann Parzinger), прэзідэнт Фонду прускай культурнай спадчыны.

 

Паводле dw.com.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі
У свеце

Навіны Германіі. 75 гадоў Федэральнаму агенцтву тэхнічнай дапамогі

29 жніўня 2025, 07:1859
Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід.  Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі
Гісторыя і краязнаўства

Навіны Германіі. Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра старыя лідскія вайсковыя могілкі

26 чэрвеня 2025, 19:1056
Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі
Мова

Мова Нанова: Дзень роднай мовы. Тры гісторыі

4 сакавіка 2019, 19:4153
Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.
Грамадства

Астраномы знайшлі, нарэшце, апошнія часткі Сусвету, якія адсутнічаюць.

24 верасня 2018, 12:4352
Далучайцеся да нас