Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дагледзець магілу ветэрана

Дагледзець магілу ветэрана

18 мая 2020, 20:09 Грамадства 12
Дагледзець магілу ветэрана

Кожны год ТБМ імя Ф. Сарыны горада Магілёва да Міжнароднага дня аховы помнікаў і памятных мясцін ладзіць некалькі мерапрыемстваў: прыбіраем занядбаныя помнікі, праводзім экскурсіі і лекцыі. Сёлета ў сувязі з эпідэміяй нічога з вялікаю грамадою не атрымаецца і таму вырашылі арганізаваць некалькі лакальных акцый. Праз знаёмых даведаліся, што ў Магілёве на могілках у Пашкаве ёсць занядбанае пахаванне ветэрана вайны Малашэнкі Васіля, які родам з Касцюковіцкага раёна.

Дамовіўся з гісторыкам СШ 34 спадарыняй Галінай Бяляевай, што возьмем рыштунак і 26 красавіка пойдзем ў Пашкава. Магілу адразу было цяжка адшукаць, бо могілкі вялікія. Нарэшце ў сектары 11 знайшлі занядбаную магілу, якую суседзі ўжо ператварылі ў сметніцу: нават закінулі ў агароджу стары жалезны помнік.

І туга б нам прыйшлося, каб не сыны Галіны Мікалаеўны: Зміцер і Максім. Вынеслі на сметнік жалеззе, прыбралі граблямі смецце і лісце, пафарбавалі агароджу.

Як прыйшоў дадому, то пазваніў у Касцюковіцкі раённы краязнаўчы музей і папрасіў навесці звесткі па ветэрану Малашэнку В. Д., бо варта паспрабаваць даведацца наконт яго сваякоў і больш дакладнай біяграфіі. Калі сваякоў не засталося, то прыйдзецца браць шэфства…

Алег Дзьячкоў, Магілёў, ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас