Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ідзе канцэнтрацыя творчых высілкаў

Ідзе канцэнтрацыя творчых высілкаў

12 мая 2020, 08:24 Грамадства, Культура 16
Ідзе канцэнтрацыя творчых высілкаў

Як уплывае крызіс, звязаны з каронавірусам, на творчых асобаў?

Гэта пытанне мы задалі мастаку, пісьменнікам, даследчыцы, артысту.

 

Рыгор Сітніца:

– На мяне крызіс ніяк не ўплывае! Я ўпэўнены, што мы яго пераадолеем, бо Беларусь пераадольвала і не такія выпрабаванні, і яна ЖЫВЕ!

Пасля майго вызвалення з пасады старшыні Беларускага саюза мастакоў, у мяне з’явілася шмат часу на творчую дзейнасць. З раніцы я пехатой іду ў майстэрню, шмат малюю, пішу. З’явіліся новыя графічныя працы.

Рыхтую да выдання дзве кнігі: кнігу паэзіі і вялікую па аб’ёме кнігу прозы. У кнігу прозы ўвойдуць дзве аповесці і раман. Аповесць будзе мець назву “Спаліць Эрмітаж”, яна прысвечана гісторыі мастацтва. Гэта будзе свайго роду лекцыя пра сучасных мастакоў. У п’есе дзейнічае лектар, ультрасучасныя мастакі, узгадваюцца Пабла Пікаса, Казімір Малевіч, Язэп Драздовіч.

Крызіс адмяніў дзве мае персанальныя выставы ў Эстоніі і Славакіі і пяць маіх сур’ёзных паэтычных вечарын, якія мелі адбыцца ў Купалаўскім музеі ў Менску, Гомелі і ў Оршы, а таксама ў Маскве і ў Зорным гарадку. Між іншым, у Зорным гарадку цікавяцца беларускай паэзіяй! Там працуе шмат беларусаў, тэхнічныя супрацоўнікі, жонкі касманаўтаў, персанал, які абслугоўвае запуск касмічных караблёў.

Веру, што ўсе сустрэчы адбудуцца пазней. Купалаўскі тэатр перанёс паэтычную вечарыну на восень.

 

Віктар Карамазаў:

– Каронавірус не перашкаджае мне думаць і працаваць. Працую дома за друкарскай машынкай. Нарадзіліся новыя старонкі, прысвечаныя Міхасю Стральцову. Будзем рыхтавацца да юбілею Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Мастацтва мацнейшае за вірус!

 

Наталля Давыдзенка:

– Працягваю апрацоўваць нататнікі Рыгора Іванавіча Барадуліна. Працую нам 8-ым томам “Дзённікаў і запісаў”. Сёмы том выйшаў у выдавецтве “Кнігазбор” накладам ў 60 асобнікаў, паступіў у бібліятэкі краіны і быў падораны мной асобам, якія цэняць творчасць народнага паэта. Том ахапіў падзеі 1996-97 гадоў. Дамаглася па-ціхаму патрапіць у бібліятэку і здабыць неабходныя мне кнігі праз абанемент.

 

Зміцер Вайцюшкевіч:

– Працую над новым дыскам для дзяцей на вершы Аляксея Пысіна. Музыканты паасобку займаюцца сваімі праектамі. Знаходзімся ўвесь час на прыродзе, каб уцячы ад дрэнных думак. На Нёмане вельмі добра, у лесе спяваюць салаўі, цінькаюць сінічкі, скачуць зайчыкі і бегаюць казулі. Я ўжо не аднойчы купаўся ў Нёмане. Людзі прыязджаюць да нас, каб некуды схавацца ад горада. Месяц жылі і адпачывалі ў нас у асобным дамку ўдзельнікі  Еўрабачання Naviband Ксенія і Арцём Лук’яненкі з маленькім сынам.

Гутарыла Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5416
Далучайцеся да нас