Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вялікдзень для памерлых

Вялікдзень для памерлых

4 мая 2020, 15:39 Грамадства 59
Вялікдзень для памерлых

Веснавы дзень памінання памерлых продкаў – Радаўніца – адзначаецца ў Беларусі са старажытных часоў. І заўжды ў аўторак, праз тыдзень пасля Вялікадня. Паводле традыцыйных уяўленняў усходніх славян, у гэты дзень душы памерлых вяртаюцца на зямлю, каб разам з жывымі адсвяткаваць Уваскрэсенне Хрыстова.

На Радаўніцу людзі спачатку ідуць памінаць сваіх блізкіх у царкву, а потым – на могілкі. Існуе звычай памінальнай трапезы – велікоднае яйка пакідаюць і для спачылых.

Праваслаўная царква не ўхваляе гэтага звычаю. Лічыцца, што памерлым дзеля заспакаення душы патрэбны толькі малітва і добрыя справы ў памяць пра іх. Але грамада трымаецца сваіх звычаяў: прыбіраюць магілы, пакідаюць на сподачку фарбаваныя яйкі, цукеркі, кавалачак велікоднага пірага ці печыва. Часам нават наліваюць чарачку віна ці гарэлкі і таксама ставяць з пачастункамі на магільны грудок.

Упарадкаваўшы магілы памерлых, сваякі і самі садзяцца падмацавацца – хто за столік, калі ён ёсць, іншыя – наўпрост на зямлі, разгарнуўшы посцілку.

На могілках у адселенай пасля Чарнобылю вёсцы Барталамееўка Веткаўскага раёна бачыў, як былыя тутэйшыя вяскоўцы сцелюць наўпрост на магілы абрусы ці ручнікі і ўжо тады кладуць на іх свае пачастункі. Магільны грудок служыць сталом для памінальнага сняданку. Мясцовая вяскоўка Алена Музычэнка, якая адмовілася ад перасялення, прапанаванага ўладамі, распавядала ў свой час, што за такой трапезай сваякі размаўляюць з памерлымі, распавядаюць ім, што адбылося, запрашаюць пачаставацца велікоднымі прысмакамі.

“Радаўніца – гэта Вялікдзень для памерлых”, – лічыць Марыя Мартыненка, жыхарка адселенай вёскі Піркі Брагінскага раёна.

У гэтым годзе, як і раней, для ахвочых наведаць могілкі былі арганізаваны дадатковыя маршруты грамадскага транспарту, ДАІ рэгулявала рух у раёнах пахаванняў.

Разам з тым, у гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса беларусаў прасілі адмовіцца ад традыцыі і застацца дома. Міністэрства аховы здароўя неаднаразова звярталася да жыхароў краіны падчас сваіх стрымаў і прэс-брыфінгаў. Медыкі засцерагалі, што масавыя навалы людзей на могілках, а таксама паездкі ў іншыя рэгіёны краіны да пажылых сваякоў могуць справакаваць рост колькасці хворых, а таксама павялічваюць рызыкі для людзей старэйшага ўзросту. Многія прыслухаліся.

nv-online.info.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас