• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 7 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Вы смерцю смерць перамаглі

Вы смерцю смерць перамаглі

28 красавіка 2020, 18:50 Выданні, ТБМ 1
Вы смерцю смерць перамаглі

Стос новых кніжак  прыслаў на сядзібу ТБМ шаноўны ветэран, паэт, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў 93-гадовы Фелікс Уладзіміравіч  Шкірманкоў.

Яго новы зборнік “Бегущая из памяти строка” прысвечаны 75-годдзю гістарычнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У кнігу ўвайшлі вершы пра байцоў-пехацінцаў, сапёраў артылерыстаў і пра сціплых працаўнікоў тылу, хвалюючыя ўспаміны ветэрана, які тройчы быў паранены, але здолеў выжыць і дайсці да Перамогі. Ёсць творы, напісаныя зусім нядаўна, напоўненыя свежымі пачуццямі і эмоцыямі. Спадар Фелікс імкнуўся падзяліцца з намі сваімі ўспамінамі, пакінуць запавет нашчадкам.

Фелікс Уладзіміравіч нарадзіўся ў Прапойску, сёняшнім Слаўгарадзе ў 1926 годзе. Пятнаццацігадовым падлеткам Фелікс Шкірманкоў стаў у шэрагі абаронцаў Айчыны. Да 17 гадоў ён прайшоў суровую школу партызанскай барацьбы ў тыле ворага ў спецгрупе Б. Саўкова, партызанскай брыгадзе “Чэкіст” і брыгадзе Ф.С. Шляхтунова.

У красавіку 1944 г. Беларускім штабам партызанскага руху ён быў накіраваны на вучобу ў Маскоўскую Чырвонасцяжную вайскова-інжынерную вучэльню, дзе атрымаў афіцэрскае званне і накіраванне на 4-ты Украінскі фронт камандзірам асобнага звяза інжынернай разведкі 113-га Ста-ніслаўскага ордэнаў Б. Хмяльніцкага і Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна.

З цыклам вершаў “Беражыце памяць” паэт звяртаецца да ветэранаў-пабрацімаў, якія засталіся ў жывых, і да ўсіх нашчадкаў, каб годна бераглі святую памяць пра вызваленне ад фашызму.

 

Вам, хто загінуў у той вайне,

З кім давялося побач мне

Прайсці свой шлях і ацалець,

Каб юбілей гэты сустрэць,

Паклон сардэчны да зямлі.

Вы смерцю смерць перамаглі,

І ў бяссмерце вы ўвайші.

 

У кароткіх празаічных на-татках “Франтавыя будні” заната-ваны імгненні апошніх месяцаў вайны. Незабыўны май сорак пя-тага 19-гадовы камандзір сапёр-нага звяза сустрэў на ўскрайку Ма-раўскай Астравы. Са сваім звязам ён суправаджаў Чэхаславацкую танкавую брагаду і на пляцы чэш-скага горада Аламуца 8 мая 1945 года пабачыў радасны натоўп жыхароў з кве-ткамі, пачуўшы скан-дзіраванне: “Наздар! Перамога!”.

Пасля Пера-могі Фелікс Шкірман-коў доўгі час праца-ваў геолагам на Далё-кім Усходзе. Яго вяр-танне на Беларусь су-пала з бурлівымі па-дзеямі распаду СССР. Землякі абралі Фелікса Шкірманкова стар-шынём Слаўгарад-скага гарадскога саве-та народных дэпута-таў.

Фелікс Уладзі-міравіч – аўтар кніг вершаў “Понемногу о многом”, “Дажынкі”, “Дорога памяти”, “На финишной прямой”, кнігі прозы “Тропой ма-монтов” і іншых.

Сярод яго твораў – успа-міны, замалёўкі, абразкі, “ваен-ныя” і “геалагічныя” апавяданні, кнігі вершаў на беларускай мове. Адну з апошніх кніг “Ты осталась со мной” Фелікс Уладзіміравіч прысвяціў сваёй каханай і неза-быўнай жонцы Веры Васільеўне, з якой ён пражыў доўгае і шча-слівае жыццё.

 

БЕРАЖЫЦЕ ПАМЯЦЬ

 

Да вызвалення Слаўгарада

ад нямецка-фашысцкай

акупацыі

Лістапад.

           Сорак трэці год.

Незабыўны час вызвалення.

Сведкі радасці той штогод

Ад імя свайго пакалення

Ў гэты год прыходзяць сюды

Пакланіцца брацкай магіле.

З імі разам праўнукі тых,

Хто тады на Проні загінуў.

Час няўмольна

                    ў Вечнасць сыходзіць,

Забіраючы сведак з сабой.

Што застанецца тым,

                                 хто прыходзіць

Нам на змену?

                           У душы неспакой.

І пакуль яшчэ ёсць жывыя

Сведкі тых лістападаўскіх дзён,

Заклінаю вас, маладыя,

Як нашчадкаў іх слаўных імён:

Беражыце памяць прыстойна,

Без яе вы ніхто, а з ёй

Шлях свой пройдзеце

                          чэсна, дастойна…

Дай вам Бог дарогі такой.

ФЕЛІКС ШКІРМАНКОЎ.

Э. Дзвінская,

фота з архіва

Ф. Шкірманкова і аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3918
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?
Мова

Як па-беларуску лепш — міліцыянер ці паліцыянт?

14 сакавіка 2019, 13:2616
Далучайцеся да нас