Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Музыкі дадуць дабрачынны анлайн-канцэрт у падтрымку беларускіх медыкаў

Музыкі дадуць дабрачынны анлайн-канцэрт у падтрымку беларускіх медыкаў

24 красавіка 2020, 11:04 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 17
Музыкі дадуць дабрачынны анлайн-канцэрт у падтрымку беларускіх медыкаў

Фестываль Belarus Metal Fest COVID-19 адбудзецца 26 красавіка ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Кожны ахвотны зможа паглядзець канцэрт і ахвяраваць грошы на куплю ахоўных сродкаў для работнікаў медыцынскіх устаноў, што працуюць з інфікаванымі каранавірусам.

У імпрэзе прымуць удзел пяць беларускіх гуртоў, якія граюць у розных жанрах фолк і метал-музыкі: Relikt, Znich&Rutvica, Evthanazia, Aquamorta, Dymna Lotva. “Беларусь, як і многія краіны свету, апынулася ў эпіцэнтры пандэміі COVID-19. Таксама 26 красавіка ў 1986 годзе адбыўся выбух рэактара на Чарнобыльскай АЭС. Недахоп сродкаў абароны для супрацоўнікаў медычных устаноў і трагічная падзея на Чарнобылі, падштурхнулі нас стварыць дабрачынны канцэрт. Музыкі метал-руху Беларусі з’ядналіся, для анлайн-фестывалю ў падтрымку медыкаў, а таксама ў памяць ахвяраў Чарнобыля . На сцэне выступяць лепшыя метал-калектывы Беларусі розных стыляў. Мы аб’ядналі дзве страшныя і трагічныя падзеі для чалавецтва – пандэмію і радыёактыўнае заражэнне у адну дабрачынную акцыю! Нам важна нагадаць людзям, што галоўнае на Зямлі – гэта ЖЫЦЦЁ і ЗДАРОЎЕ ЧАЛАВЕКА! Дзякуем за падтрымку!”, – дзеляцца сваёй пазіцыяй арганізатары мерапрыемства.

Трансляцыя распачнецца 26 красавіка ў 17:00 на Youtube-канале:

https://www.youtube.com/channel/UCFnKlNdzVGD1K4AoYVj0Ysg .

Зрабіць ахвяраванне можно ўжо зараз па спасылцы, набыўшы «віртуальны» квіток:

https://bezkassira.by/covid-19blagotvoritelnyjonlajnkoncert-9006/ https://molamola.by/en/campaigns/2788?tab=about.

Паводле рэс-рэлізу

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5914
Тастамент Генадзя Бураўкіна
Культура

Тастамент Генадзя Бураўкіна

7 верасня 2021, 10:5114
Далучайцеся да нас