Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Трамп анансаваў кандыдатуру амбасадара ЗША ў Беларусі

Трамп анансаваў кандыдатуру амбасадара ЗША ў Беларусі

22 красавіка 2020, 09:03 Грамадства, Навіны, У свеце 23
Трамп анансаваў кандыдатуру амбасадара ЗША ў Беларусі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, хто стане амбасадарам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь пасля 12-гадовага перапынку. Ім стане Джулі Фішэр.

Ад 2008 года амбасада ЗША ў Беларусі працавала ў скарочаным складзе на чале не з амбасадарам, а з павераным. Узровень дыпламатычных стасункаў быў паніжаны на патрабаванне афіцыйнага Менска. Раней Джулі Фішэр займала пасады ў NATO, а таксама дыпламата ва Украіне, Грузіі і Расеі. Прызначэнне Фішэр яшчэ не зацверджанае Сенатам. Калі гэта адбудзецца, пакуль невядома, таму што сустрэчы не праводзяцца праз пандэмію каронавірусу. ЗША адклікалі свайго амбасадара з Менску ў 2008 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка загадаў скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у краіне. Адносіны паміж краінамі пагоршыліся пасля ўвядзення Вашынгтонам санкцый супраць парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсіяў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі. ЗША і Беларусь упершыню абвясцілі аб планах абмену амбасадарамі паслоў у верасні 2019 года, калі высокі чыноўнік Дзярждэпартамента Дэвід Хэйл сустрэўся з Лукашэнкам у Менску.

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас