Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускія радыёстанцыі аб’ядналіся ў Асацыяцыю

Беларускія радыёстанцыі аб’ядналіся ў Асацыяцыю

20 красавіка 2020, 16:50 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 48
Беларускія радыёстанцыі аб’ядналіся ў Асацыяцыю

У Беларусі афіцыйна зарэгістраваная Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання, паведамілі на сайце Міністэрства інфармацыі.  Галоўнымі мэтамі аб’яднання з’яўляюцца кансалідацыя удзельнікаў галіны і садзейнічанне развіццю сферы радыёвяшчання ў краіне. Стварэнне Асацыяцыі дасць магчымасць узмацніць уплыў радыё ў медыйнай прасторы. Заснавальнікамі Асацыяцыі выступілі 17 радыёстанцый. Сярод іх – радыястанцыі Белтэлерадыёкампаніі (Радыус FM, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё і інш.), Новае радыё, Народнае радыё, Альфа радыё, Гумар ФМ, Relax FM, Аўто радыё, Energy FM, Радыё Бі-Эй, Мелодыі Стагоддзя, Легенды FM , Радыё МІР і Радыё Unistar. Чакаецца, што ў бліжэйшы час склад удзельнікаў аб’яднання істотна пашырыцца. У тым ліку за кошт далучэння рэгіянальных радыёстанцый, якія прымалі актыўны ўдзел у стварэнні Асацыяцыі. Асацыяцыя індустрыі радыёвяшчання плануе весці прамы дыялог з дзяржаўнымі органамі па пытаннях развіцця галіны радыёвяшчання, удзельнічаць у падрыхтоўцы адпаведных праектаў прававых актаў. Аб’яднанне радыёстанцый таксама гатова да ўдзелу ў арганізацыі збалансаванай сістэмы медыявымярэнняў, якая адпавядае сусветным стандартам. Удзельнікі Асацыяцыі ў перспектыве разлічваюць стварыць адзіны мабільны дадатак, індустрыяльны радыяплэер, які дазволіць слухаць любую беларускую радыёстанцыю ў смартфоне. Акрамя таго, для заахвочвання прафесійных дасягненняў у сферы радыё магчыма ўстанова спецыяльнай прэміі.

zviazda.by

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас