Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПРЫГОЖАЕ НАСУПЕРАК ЖАХЛІВАМУ

ПРЫГОЖАЕ НАСУПЕРАК ЖАХЛІВАМУ

6 красавіка 2020, 17:09 Культура, ТБМ 47
ПРЫГОЖАЕ НАСУПЕРАК ЖАХЛІВАМУ

Каранавірус

З Кітая выпаўз.

Каранавірус

Прыйшоў да нас, –

спяваюць Саўка ды Грышка.

 

Прыйшоў. Людзі імкнуцца больш сядзець дома. Некаторыя бацькі не пускаюць дзяцей у школу. Міністэрства такое дазволіла. Але настаўнікі патрабуюць: “Няхай прыдзе хаця б напісаць кантрольную работу. Нам жа адзнакі за чвэрць трэба ставіць.” А якую кантрольную, калі дзіця ў школу не хадзіла і тэму не вучыла? Варта было б міністэрству зрабіць наступны крок: адмяніць атэстацыю за трэцюю чвэрць.

І вось у гэтых умовах, калі прыпынены амаль усе масавыя мерапрыемствы, магілёўцы вырашылі не забываць пра Міжнародны дзень паэзіі. І правялі чарговы конкурс мастацкага чытання ўласных вершаў “Са-кавіцкае рэха – ІІІ”.

За яго дыпломы і прызы ў бібліятэку імя Янкі Купалы 22 сакавіка прышлі пазмагацца дзевяць спаборнікаў, сярод якіх былі і школьнікі і пенсіянеры, людзі розных прафесій, рознай адукацыі, якіх аб’ядноўвала адно хобі – пісаць вершы на роднай мове. Каля дваццаці слухачоў шчодра дарылі ім свае воплескі. А журы ўважліва слухала і адзначала баламі і якасць самога твора, і якасць яго мастацкага агучвання.

У выніку вызначаны тры пераможцы. Трэцяе месца заняў леташні пераможца “Сакавіцкага рэха” Павел Данілаў з вершам, пры-свечаным Анатолю Сысу. На другім месцы – лірычная Таццяна Лугаўцова:

Мы паедзем туды,

            дзе на беразе шэрая галька,

Дзе празрыстыя хвалі

            спаўзаюць са сцёгнаў струною

І збягаюць у мора

           са ступняў вільготнай спіралькай

Між табою і мною…

 

А першае месца журы прысудзіла самай маладой удзельніцы, васьмікласніцы ліцэя № 1 Міладзе Паўлавай за яе лірычныя вершы, аздобленыя адмысловым строем дзяўчыны. Мілада займаецца ў клубе “Святліца” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Агат”. Клубам кіруе сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Тамара Аўсяннікава. Яе выхаванцы не раз дэманстравалі добрыя ўзоры беларускага вершаскладання на розных конкурсах і імпрэзах. Дарэчы, спадарыня Тамара з’яўляецца ініцыятарам конкурса “Сакавіцкае рэха”, які з падтрымкай бібліятэкі ладзяць абласная арганізацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік – Мікалай Яцкоў) і гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы (кіраўнік – Алег Дзьячкоў).

Вядоўцы імпрэзы адзначылі падарункам і Вольгу Юрчанка, якой да прызавога месца не хапіла аднаго бала. Але так бывае: прачытаеш першы радок і адразу адчуваеш – гэта паэзія.

У выраі мае буслы даўно…

Пра што адзін толькі гэты радок? Тут і пра радзіму, і пра сябе, пра доўгую пройдзеную дарогу, тут і смутак, але смутак светлы, бо ўсё ж буслы вяртаюцца з выраю і вяртаюцца заўсёды ў свае гнёзды. Дарэчы, радок выразна беларускі, яго не атрымаецца дакладна перадаць рускай мовай, бо там няма адпаведніка слову “вырай”. Спадарыня Вольга, былая настаўніца рускай мовы і літаратуры, распавяла, што з’ездзіла ў Вільню на пахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў, і нешта адбылося ў яе душы: ёй захацелася пісаць беларускія вершы, якіх яна раней не пісала.

Упрыгожыў імпрэзу бард Васіль Аўраменка сваімі спевамі. Ён пахваліўся сваёй радасцю: выдавецтва “Кнігазбор” толькі што выдала яго зборнік джазмоўных вершаваных практыкаванняў “Кругі і колы”. Зборнік атрымалі ў падарунак усе прызёры конкурсу. Астатніх ён запрасіў на прэзентацыю, якая адбудзецца вечарам 10 красавіка ў магілёўскім грамадскім цэнтры “Кола”.

Жыве і квітнее беларуская паэзія!

Міхась Булавацкі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас