Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Паэту Віктару Шведу споўнілася 95 гадоў

Паэту Віктару Шведу споўнілася 95 гадоў

6 красавіка 2020, 19:06 У свеце 91
Паэту Віктару Шведу споўнілася 95 гадоў

23 сакавіка выдатнаму беларускаму паэту Віктару Шведу спаўнілася 95 гадоў.

Віктар Швед – паэт, перакладчык, журналіст, а цяпер і мемуарыст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора, на Гайнаўшчыне. Сузаснавальнік Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і сябар Саюза польскіх пісьменнікаў. У 2015 г. быў уганараваны ордэнам Францыска Скарыны. Віктар Швед дэбютаваў у 1957 г. вершам “Я беларус” у беларускім тыднёвіку “Ніва”. Напісаў і апублікаваў некалькі дзясяткаў зборнікаў вершаў на беларускай і польскай мовах. Перакладае з беларускай, расейскай, украінскай моў на польскую, з польскай – на беларускую. Нядаўна праграмнай радай тыднёвіка “Ніва” была выдадзеная кніга ўспамінаў Віктара Шведа “З мора ў горад”, а менскае выдавецтва “Кнігазбор” выдала кнігу Сяргея Чыгрына са Слоніма “Мора Віктара Шведа”. Кніга прысвечана жыццю і творчасці старэйшага беларускага паэта з Беластока. У яе ўвайшлі артыкулы аўтара і гутаркі, напісаныя ім у розны час. Яны адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях Віктара Шведа, які пачынаўся з вёскі Мора Гайнаўскага павета. Віктар Швед жыве ў Беластоку. Пастаянна друкуецца ў беларускім тыднёвіку “Ніва”.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас