Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча з пісьменнікам

Сустрэча з пісьменнікам

30 сакавіка 2020, 20:52 Культура 19
Сустрэча з пісьменнікам

У 11-й школе горада Ліда адбылася чарговая сустрэча вучняў з выпускніком 1980-га года гэтай школы, пісьменнікам Леанідам Лаўрэшам. Пісьменнік прэзентаваў у музей і бібліятэку роднай школы кнігі і распавёў дзецям пра сваю апошнюю кнігу “Шпацыры па старой Лідзе”. Ён рассказаў пра доўгую гісторыю напісання гэтай кнігі і пра яе галоўныя тэмы. Потым каля гадзіны адказваў на змястоўныя пытанні. Вучняў цікавіла гісторыя лідскіх могілак, гісторыя старажытных лідскіх вуліц і захаваўшыхся да нашага часу дамоў, падзеі Другой сусветнай вайны на Лідчыне і, наогул, лёс лідскага краязнаўства. Як заўсёды, былі зададзены сакраментальныя пытанні: “Як вы сталі пісьменнікам?”, і “Адкуль вы бераце матэрыялы для сваіх кніг?”.

І калі на першае пытанне адказаць можна жартам, дык на другое адказваць заўсёды складана любому аўтару. Леанід Лаўрэш растлумачыў, што піша ў асноўным у жанры “нон-фікшн”, і ведае, што вывучэнне Лідчыны толькі пачынаецца – наперадзе вялікая праца для гісторыкаў і аматараў гісторыі. Ён жа мае вялікія планы і напрацоўкі для напісання яшчэ вялікай колькасці сваіх будучых кніг.

– Проста трэба па-сапраўднаму жадаць напісаць тое, што можаш напісаць толькі ты, – сказаў пісьменнік, – і тады абавязкова атрымаеш і неабходныя матэрыялы, і магчымасць выдаць кнігу. Проста трэба па-сапраўднаму хацець гэтага.

 

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас