Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Стрэтчынг для мам па-беларуску

Стрэтчынг для мам па-беларуску

30 сакавіка 2020, 21:24 Грамадства, Мова 20
Стрэтчынг для мам па-беларуску

Безумоўна, мамы ў час дэкрэту вельмі стамляюцца. Уявіце, насіць на руках штодзень цяжар пад 10 кілаграмаў і болей – нагрузка на ўвесь арганізм. Пакутуе найперш хрыбет, стамляюцца спіна, ногі, рукі. Як жа справіцца з усім гэтым? Увесь час адчуваецца напружанне. А як расслабіцца? І вось тут паўстае пытанне, куды пайсці, каб пазаймацца, асабліва, калі няма з кім пакінуць дзіця.

З падобнай праблемай давялося сутыкнуцца ў мінулым годзе і мне, калі нарадзілася другое дзіця і вельмі хутка прыбаўляла ў вазе – штомесяц па кілаграму. Спіну цяжка было распраміць, зацякалі рукі, ды і жывоцік аніяк не прыбіраўся.

І нечакана ўлетку ўбачыла аб’яву пра набор на заняткі стрэтчынгам, якія праводзіць у цэнтры сталіцы  Алеся Бераснева-Касцеева. Мяне адразу прывабіла тое, што Алеся вядзе іх па-беларуску і наведваць іх можна разам з дзеткамі. Як гэта адбываецца на самой справе? Пакуль мамы займаюцца, дзеці гуляюць з цацкамі, бавяць час побач з матулямі – бачна, што ім цікава.

Першы занятак вельмі спадабаўся, выклікаў добрыя ўражанні. Усё так нязвыкла. Тут пануе асаблівая атмасфера. Непасрэдная, вольная. Да таго ж гучыць прыемная павольная музыка. Чамусьці такое адчуванне, што менавіта дзякуючы мілагучнай беларускай мове кіраўніцы ўсе практыкаванні выконваюцца лёгка, плаўна, з задавальненнем. Ды і сама Алеся прыгожая, абаяльная. Зрэдку на занятках можна пабачыць і яе трохгадовую дачушку-гарэзу Аўрору.

Зразумела, што амаль усе мамы тут беларускамоўныя. А якія імёны ў іх дзетак: Юня, Мар’яна, Рагнеда, Цімох.

Менавіта жаданне быць прыгожай, захоўваць добрую форму, а таксама не сумаваць, быць актыўнай, аднаўляць свае сілы, энергію прыводзіць дзяўчат сюды. Заняткі стрэтчынгам дапамагаюць найперш палепшыць свой фізічны стан і настрой. Займаючыся рас-цяжкай, вы здымаеце мускульнае напружанне і пазбаўляецеся стомленасці і стрэсу. Вашы рухі становяцца больш лёгкімі і вольнымі, цела – гнуткім.

Паколькі ў адной пазіцыі знаходзішся 10-30 секунд, ёсць час паглядзець за сваім дзіцём, што яно робіць у гэты момант. Звычайна дзеткі гуляюць з цацкамі, ядуць пячэнькі, поўзаюць, ходзяць. Большыя могуць паўтараць рухі за дарослымі. Часам трэба быць ас-цярожным, каб не закрануць малечу.

Такім чынам, заняткі праходзяць цікава і займальна як для дзетак, так і для мам.

      Слоўнічак

Мышцы – цягліцы, мускулы

Позвоночник – хрыбет

Голень – галёнка, лытка

Бедро – сцягно

Ягодицы – ляжкі

Качать пресс – трэніраваць прэс 

Расслабить – паслабіць

Копчик – хвасцец

Предплечие – прадплечча

 

           Даведка

Стрэтчынг, або расцяжка ў перакладзе з англійскай мовы, – гэта сістэма практыкаванняў, у час якіх расцягваюцца цягліцы і звязкі. Стрэтчынг стаў адным з відаў фітнесу. Элементы яго запазычаны з ёгі, усходніх адзінаборстваў, харэаграфіі. Ён блізкі да натуральных рухаў. Асабліва, калі мы прачынаемся.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Творы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш на паштовых марках
Выданні

Творы Язэпа Драздовіча і Алены Кіш на паштовых марках

25 студзеня 2025, 08:0714
Далучайцеся да нас