Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

23 сакавіка 2020, 23:12 ТБМ 40
Залікоўкі можна запаўняць па-беларуску

І.В. Карпенку,

Міністру адукацыі

Рэспублікі Беларусь,

вул. Савецкая, 9,

220010, Мінск

 

Аб выкарыстанні дзяржаўнай беларускай мовы

ў дакументах сістэмы адукацыі

Паважаны Ігар Васільевіч!

У нашу арганізацыю звяртаюцца выкладчыкі са скаргамі на тое, што ўся дакументацыя (праграмы, вучэбныя планы і г.д) вядзецца на рускай мове. У сувязі з гэтым, яны не маюць права запаўняць залікоўкі на дзяржаўнай беларускай мове, бо гэта нібыта супярэчыць палажэнням Кодэкса аб адукацыі.

Прашу патлумачыць, чаму ў навучальных установах нашай краіны забаронена запаўняць залікоўкі на дзяржаўнай беларускай мове. Таксама прапаную ўнесці адпаведныя праўкі ў Кодэкс аб адукацыі, якія б ліквідавалі гэты дыскрымінацыйны падыход да беларускай мовы ў дакументазвароце сістэмы адукацыі.

З павагай,

Старшыня ТБМ             А. Анісім.

 

Старшыні

грамадскага аб’яднання

“Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны”

А.М. Анісім

 

Паважаная Алена Мікалаеўна!

 

Міністэрствам адукацыі разгледжана Ваша пісьмо ад 29.01.2020 № 1. Паведамляем наступнае.

У адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. № 3094-ХІ “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” у Рэспубліцы Беларусь мовамі справаводства і дакументацыі, а таксама мовамі ўзаемаадносін дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з’яўляюцца беларуская і (або) руская мовы.

У адпаведнасці з пунктам 69 Инструкции по делопроизводству в государственных органах, иных организациях, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыці Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2009 № 4, мовамі справаводства і дакументацыі ў Рэс-публіцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская.

У адпаведнасці з пунктам 15 артыкула 98 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі дакументы аб адукацыі афармляюцца на беларускай і рускай мовах.

У адпаведнасці з падпунктам 2.1. пункта 2 пастановы Міністэрства адукацыі ад 10 лістапада 2010 г. № 111 “Аб устанаўленні ўзору заліковай кніжкі” запаўненне бланка заліковай кніжкі ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.

Такім чынам, заканадаўства не ўтрымлівае забароны на запаўненне дакументаў, у прыватнасці заліковай кніжкі, на беларускай мове.

Першы намеснік Міністра    І.А. Старавойтава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас