Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слонімскаму ТБМ – 30 гадоў

Слонімскаму ТБМ – 30 гадоў

23 сакавіка 2020, 23:38 ТБМ 9
Слонімскаму ТБМ – 30 гадоў

Слонімскай арганіза-цыі Таварыства беларускай мовы 14 сакавіка споўнілася 30 гадоў. Менавіта 30 гадоў таму ў Слоніме адбыўся ўстаноўчы сход ТБМ. Сход праходзіў у раённым Доме культуры. Да гэтай падзеі быў падрыхтаваны і выпушчаны ў мясцовай друкарні спецыяльны запрашальны білет накладам 250 асобнікаў. Білет афармляў слонімскі мастак Рыгор Жук. Першым кіраўніком Слонімскага ТБМ была абрана сакратар мясцовага гаркама КПБ Лідзія Мукасей. А праз месяц Слонімская арганізацыя ТБМ арганізавала і правяла ў Слоніме першае мерапрыемства – навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 500-годдзю Францішка Скарыны. 

Канферэнцыю адкрыла Лідзія Мукасей. А потым слонімцы выступалі з дакладамі на самыя розныя тэмы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Францішка Скарыны. Васіль Супрун, напрыклад, распавёў пра Францішка Скарыну і яго час, настаўніца Алена Барадзіна – пра беларускую мастацкую Скарыніяну, пра сувязі Францішка Скарыны і Слонімшчыны казаў Сяргей Чыгрын, прафесар Алег Лойка цікава прыгадваў сваю працу над кнігай “Францыск Скарына або Сонца маладзіковае”, паэт Анатоль Іверс выказаў свае адносіны да Скарыны, а Рыма Міско казала пра стан сучаснай беларускай кнігі. У той дзень адбылася віктарына, экскурсія ў друкарню і адкрыццё пакоя-музея Францішка Скарыны пры цэнтральнай бібліятэцы. Цяпер тут знаходзіцца музей “Літаратурная Слонімшчына”. Да гэтай канферэнцыі 30 гадоў таму таксама былі выпушчаны запрашэнне і праграма канферэнцыі ў афармленні мастака Рыгора Жука.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя. Фота з архіва аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5319
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0518
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0016
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3316
Далучайцеся да нас