Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
НЯСВІЖСКІ ПАЎМАРАФОН

НЯСВІЖСКІ ПАЎМАРАФОН

17 сакавіка 2020, 01:02 Мова, ТБМ 9
НЯСВІЖСКІ  ПАЎМАРАФОН

Сёлета  на Нясвіжчыне Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі чацвёрты раз. За гэтыя гады намаганнямі сяброў ТБМ да агульнапрынятых  методык  і практык  напісання дададзены  свае, выпрацаваны  свой стыль, свае традыцыі. Пісаліся цягам году і юбілейныя дыктоўкі на ўшанаванне памяці Уладзіслава Сыракомлі, Паўлюка Пранузы.

У гэтым годзе першымі  стартавалі выпускнікі (9 і 11 кл.) Лысіцкай школы. Яшчэ напярэдадні свята  яны пад кіраўніцтвам настаўніцы роднай мовы Ірыны Вацлаваўны Мышкавец напісалі дыктоўкі пад агульнай назвай “Беларусь помніць”.

А непасрэдна ў Дзень роднай мовы згодна і роўна бег радок  (хіба што крыху падскокваючы на ў нескладовым) у сшытках вучняў школы № 1 г. Нясвіжа, Ланскай, Карцэвіцкай, Грыцкавіцкай, Аношкаўскай, Пагарэльцаўскай школ.  У большасці з іх пісалі дыктоўку і  супрацоўнікі ўстаноў.

Як у папярэднія гады, у Нясвіжскім педкаледжы імя Якуба Коласа – пры ўсёй насычанасці святочнага дня – дыктоўка з’яўлялася неад’емнай часткай урачыстай дзеі.

– Да гэтага абавязвае імя нашага вялікага песняра і настаўніка, – кажа Марыя Фабіянаўна Енчык, якая штогод бярэ на сябе адказнасць арганізацыі дыктовак ва ўстанове. – Кожны год распрацоўваем мастацкія лісты-бланкі з нашым лагатыпам. Нібыта і дробязь, а стараннасці і адказнасці большае. Нашы навучэнцы  склалі асноўную калькасць тых, хто пісаў дыктоўку і ў Нясвіжскай раённай бібліятэцы”.

Не абмінула дыктоўка дзіцячыя садкі (№ 4 у Нясвіжы і в. Саская Ліпка), якія працуюць па ажыццяўленні нацыянальных выхаваўчых праектаў. “Малітву за беларускі народ”, напісаную супрацоўнікамі гэтых устаноў, маглі прачытаць, панесці дамоў бацькі выхаванцаў, якім на працы, па службовых абавязках зусім не часта выпадае сустрэча з родным словам, тым болей, словам хрысціянскай малітвы.

Станіслава Вальчык, старшыня Карцэвіцкай суполкі, паспела правесці дыктоўку і ў садку, і ў раённым аддзяленні з дзённым перабываннем для людзей сталага ўзросту і інвалідаў.

– Пісалі тут упершыню. Мясцовы краязнаўчы тэкст, выбраны  для дыктоўкі, не мог не крануць сваімі шчымлівымі нотамі кожнага, а тым  больш – людзей з лёсам за плячыма, багатым вопытам і глыбокім разуменнем жыцця, – кажа Станіслава Георгіеўна пра атмасферу дыктоўкі.

Самі ж сябры ТБМ змаглі сабрацца разам 22 лютага. 2020 год, аб’яўлены імі Годам Жылкі, падказаў тэму. Дыктоўка  складзена паводле Альгерда Бахарэвіча, які ўзнёс паэта, ураджэнца і гадаванца нясвіжскіх Макашоў, на самы высокі літаратурны алімп. Не абмежаваліся чыста пісаннем, абмяркоўвалі, уносілі прапановы: у траўні ж юбілейная дата.

Фінішныя дарожкі-радкі Дыктоўкі-2020 беглі-пісаліся 24 лютага на курсах “Мова нанова”.

 Моўны паўмарафон праз Нясвіжчыну сабраў сёлета больш за паўтысячу сяброў роднага слова. Марафоны і супермарафоны патрабуюць цвёрдага патрыятызму і нацыянальнай загартаванасці.

Наталля Плакса, Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3123
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5518
Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы
Мова

Насустрач Міжнароднаму дню роднай мовы

14 лютага 2025, 07:2517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5016
Далучайцеся да нас