Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўка ў Дзятлаве

Дыктоўка ў Дзятлаве

17 сакавіка 2020, 01:06 Мова 26
Дыктоўка ў Дзятлаве

У 2018 годзе дзятлаўчане пісалі дыктоўку ў музеі і некалькіх школах. Тым, хто іх праводзіў, былі зроблены папярэджанні. Чаму не папрасілі дазволу ва ўлады? Таму ў 2019 годзе дыктоўка пісалася толькі ў некалькіх сем’ях на кватэрах. Сёлета, пасля афіцыйнай паперы, прысланай з аблвыканкама, мясцовыя ўлады парупіліся, каб гэтая акцыя стала больш масавай. У Дзятлаве дыктоўку пісалі ў музеі, раённай бібліятэцы, ва ўсіх гарадскіх школах, а таксама ў адной сям’і, якая святкавала ўваходзіны ў новы дом. Звыш дзесяці гасцей перад тым, як сесці за святочны стол, узялі лісты паперы і напісалі дыктоўку.

Акцыя доўжылася на працягу тыдня. За гэты час ў ёй прынялі ўдзел звыш 500 чалавек.

Будзем спадзявацца, што ў наступным годзе гэта лічба вырасце, і значна.

Валерый Петрыкевіч,

 старшыня Дзятлаўскай раённай

філіі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас