Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:12 Мова, ТБМ 76
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ

Міжнародны дзень роднай мовы сябры абласной арганізацыі ТБМ  адзначылі разам з навучэнцамі і выхаванцамі беларускіх групаў і класаў Гародні. Дзеці падрыхтавалі праграмы святкавання, а сябры арганізацыі павіншавалі, прыгожымі падарункамі. Для  дашкольнікаў 65 і 83 садкоў было выраблена 60 адмысловых налепак. У кожным з гэтых садкоў існуе па адной беларускай групе. Менавіта туды і занеслі налепкі Галіна Самойла і Іна Соркіна. Яшчэ ў адным садку, у сорак пятым таксама існуе і працуе беларуская, мяшаная паводле ўзросту, група дашкольнікаў. Але там уведзены каранцін, таму сябры Таварыства беларускай мовы Гарадзенскай вобласці  завітаюць з падарункамі і адзначаць Дзень роднай мовы пазней.

Трэба заўважыць, што выхавацелі і дзеткі беларускіх групаў садкоў 83 і 65 добра падрыхтаваліся да святкавання Дня роднай мовы. Маюць добрую метадычную базу для выхавання па – беларуску. У садку № 65, па вуліцы Рэпіна, 7 – загадчыца Алена Працкайла і выхавальніца Марына Шымук. Беларуская група складаецца з дваццаці двух дзетак. У садку № 83, вуліца Ліможа, 8 –  загадчыца Алена Пышынская. Колькасць дзетак ў беларускай групе – 12. У апошні віншаваць дзяцей прыйшлі не толькі сябры ТБМ, але і наву-чэнцы суседняй гімназіі.

У сярэдніх школах 32 і 34 ўжо цягам дзесяці гадоў існуе беларуская плынь. Ёсць таксама па адным-два навучэнцы па асобным навучальным маршруце ў гімназіях 7 і 10 г. Гародні.

Сябры Таварыства беларускай мовы адведалі гэтыя школы, дзе ўручылі падарункі (настольная гульня “Паўстанцы”, кніжкі, налепкі) і адмысловыя падзякі ўсім беларускім выдатнікам: Алесі Карнэль, Ульяне Федасевіч, Васілю Астроўскаму, Дамініцы Лукашык, Айгару Бучу, Марыі Чугай, Яну Астроўскаму, Святлане Астроўскай. Некаторыя з названых школьнікаў, разам з бацькамі прыйшлі на грамадскую трынаццатую гарадзенскую дыктоўку і там атрымалі падарункі і падзякі ад грамадства і сяброў ТБМ.

У фармаванні падарункаў  фінансавую дапапамогу Таварыству беларускай мовы аказалі гарадзенскія людзі і гандлёвыя ўстановы: Сяргей Зылькоў, Павел Мажэйка, Зміцер Захарка, Мікола Маркевіч, Галіна Парфененка, крамы “Адметнасць”, “Цудоўня”, “Кубік”, партал Hrodna.life.

Віктар Парфёненка, старшыня Гарадзенскай

абласной Рады ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

28 кастрычніка 2026, 07:4651
За што рэпрэсавалі мяккі знак?
Грамадства

За што рэпрэсавалі мяккі знак?

1 кастрычніка 2018, 15:2317
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3915
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас