• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 25 лютага 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“Загаўліны” ў Кальчунах

“Загаўліны” ў Кальчунах

10 сакавіка 2020, 17:10 Культура 14
“Загаўліны” ў Кальчунах

Апошні вечар перад Вялікім пастом у аўторак 25 лютага ў Кальчунах Ашмянскага раёнапрайшоў па традыцыях і звычаях продкаў. У “тлусты аўторак” у мясцовым аддзеле культуры і вольнага часу сабраліся добрыя вясёлыя аднавяскоўцы, каб разам паўдзельнічаць у тэатралізаваным абрадавым дзеянні “Загаўліны”, зладзіць “прабачальную бяседу”, “працягнуць калодку”, патанчыць, выявіць спрыт у заплятанні кос са стужак, прадставіць свае асабістыя рэцэпты падрыхтоўкі беларускіх страў, паспрабаваць усякіх смачнасцяў ад гаспадара і гаспадыні: традыцыйных ласункаў і пахучых мясных страў!

Кальчуны – гэта каталіцкае аграмястэчка, а ў беларускіх каталікоў гэты дзень завецца “Запусты”, у Кальчунах – “Загаўліны”, ад слова “загаўляцца”, г.зн. наесціся сытна тлустай мясной ежы перад пастом?! Гэты абрад быў звычайным для гэтай мясцовасці да пачатку 90-х, потым быў забыты. А вось чатыры гады назад загадчыца аддзела культуры і вольнага часу аг. Кальчуны Кагадоўская Сняжана Іосіфаўна з супрацоўнікамі аднавілі гэтую традыцыю і цяпер ужо падтрымліваюць кожны год. Гэтым разам абрад пачаўся абыходам двароў групай пераапранутых з возам з канём, якія сабралі з хат жыхароў аграмястэчка старыя рэчы, каб спаліць іх вечарам на агульным яркім вогнішчы! Пудзіла (ляльку, тыпу масленічнай) насілі з сабой па дварах (але потым не спалілі!). Яе падол ірвалі на часткі, для таго каб потым закапаць у гародах аграместачкоўцаў для павелічэння ўраджайнасці. Потым усе разам сабраліся ў імправізаванай  хаце на вячоркі.

Перад уваходам усім прыйшлося пераскочыць цераз “бервяно” і пачаставацца смачнай духмянай наліўкай для весялосці! Гасцінныя гаспадары разам з гасцямі накрылі агульныя сталы. Тут можна было ўбачыць і тэатралізацыю цікавай традыцыі: прыбраўшы бярозавае палена як нованароджанае дзіця, яго падарылі незамужняй дзяўчыне, каб яна сёлета выйшла замуж. А вось нежанатым хлопцам прывязвалі да нагі бярозавыя палены, і тыя павінны былі ці хадзіць з імі ці адкупіцца – у нашым выпадку замест водкупу спявалі песню. Запальным стаў выступ самабытнага песеннага калектыва са Смаргонскага раёна “Валычанка” з народнымі шумавымі музычнымі прыладамі побытавага паходжання. 

Пасля вячэры сталы з ежай пакрылі чыстымі белымі абрусамі і ахінулі ў кажух для павелічэння дастатку і багацця. Пасля гэтага пачаліся  вясёлыя народныя танцы! Свята працягвалася дапазна! Усе яго ўдзельнікі атрымалі яркія ўражанні і смачныя пачастункі, каб, загавеўшыся ад душы, сем тыдняў шчыра папасціцца.

 Па матэрыялах аддзела

метадычнай працы ГУК

“Ашмянскі РЦК” і карэспандэнта-аматара

Альфрэда Мікуса.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Карціны беларускага жывапісца Фердынанда Рушчыца перададзены ў НММ
Грамадства

Карціны беларускага жывапісца Фердынанда Рушчыца перададзены ў НММ

8 лістапада 2019, 08:4525
130 гадоў з часу першай публікацыі паэмы “Тарас на Парнасе”
Выданні

130 гадоў з часу першай публікацыі паэмы “Тарас на Парнасе”

21 мая 2019, 07:3422
Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага
Мова

Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага

18 лютага 2021, 21:0420
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1318
Далучайцеся да нас