Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы

У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы

10 сакавіка 2020, 17:15 Мова, ТБМ 45
У Валожыне ўшанавалі Міжнародны дзень роднай мовы

У Валожынскай гарадской бібліятэцы сабраліся, каб ушанаваць Міжнародны дзень роднай мовы і аддаць дань павагі нашым продкам, якія захавалі для нас гэты бясцэнны скарб.

Большасць прысутных склалі людзі паважанага ўзросту, але вельмі актыўныя, якім было цікава даведацца, на колькі граматна яны валодаюць пісьмовай беларускай мовай. Аматары роднага слова пісалі дыктоўку, якую прачытала настаўніца беларускай мовы, старшыня Валожынскай суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны Людвіка Таўгень. Тэкст быў падабраны з нагоды 75-годдзя Вялікай перамогі – урывак з апавядання В. Быкава “Адна ноч”.  Перад напісаннем Людвіка Станіславаўна азнаёміла прысутных з рэальнымі падзеямі, якія і паслужылі для напісання  гэтага твора, з арыгінальным і захапляльным зместам. (Гэта здарэнне В. Быкаў апісвае ў кнізе ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, дзе змешчаны найбольш яркія старонкі біяграфіі пісьменніка). З цікавасцю была выслухана некаторая  інфармацыя з біяграфіі В. Быкава ваеннага часу, паведамленне аб стылі, аўтарскай манеры нашага творцы, прапанаваны для чытання лепшыя творы  – усё гэта паслужыла ўзнікненню ў слухачоў зацікаўленасці да твораў класіка.

Сябар Валожынскай

суполкі ТБМ

Сяргей Сівы.

 На фота: дыктоўка ў Валожыне.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Saint Laurent дрэннаму не навучыць.
Культура

Saint Laurent дрэннаму не навучыць.

15 лістапада 2018, 00:0513
Далучайцеся да нас