Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскім аграрным універсітэце

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскім аграрным універсітэце

10 сакавіка 2020, 17:53 Мова 30
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскім аграрным універсітэце

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца традыцыйна 21 лютага. У нашым горадзе адбылася 13 агульнарэспубліканская дыктоўка.

З ранку па запрашэнні Наталлі Іванаўнай Пержынскай патрапіў на пачатак дыктоўкі ў корпусе БТФ на вуліцы Акадэмічнай. Дыктоўка была па творы Аляксея Карпюка “Данута”. З самой Данутай мы таксама знаёмыя яшчэ з часоў маёй вучобы ў ГСГІ, калі яна выступала ў нас разам з Аляксеем Нічыпаравічам перад студэнтамі сельскагаспадарчага інстытута. У гэты раз дыктоўку пісалі студэнты школы кіруючых кадраў. Зрабіў некалькі здымкаў і накіраваўся ў свой корпус на заняткі.

Прайшло пару гадзін, і я аказаўся сведкам яшчэ дзвюх дыктовак. Адну з іх чытала Наталля Іванаўна для першакурснікаў. Як мне падалося, студэнты былі вельмі сціплымі.

У іншай аўдыторыю дыктоўку чытала таксама для першакурснікаў Аксана Мікалаеўна Асіпчук. У студэнтаў гэта былі першыя заняткі па беларускай мове. Тэкст дыктоўкі яны пісалі на вельмі прыгожа аформленых аркушах паперы, якія спецыяльна для дыктоўкі падрыхтавала Аксана Мікалаеўна. Распавёўшы некалькі цікавых старонак пра свае сустрэчы з выдатнымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі я пакінуў аўдыторыю, каб не перашкаджаць ні выкладчыку, ні студэнтам.

Мікола Таранда.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3915
Далучайцеся да нас