Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Жывы выток зямлі беларускай

Жывы выток зямлі беларускай

3 сакавіка 2020, 20:45 Культура, Мова 199
Жывы выток зямлі беларускай

Музычна-паэтычная вечарына “Жывы выток зямлі беларускай”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы прайшла ў малой зале Лідскага палаца культуры 19 лютага. Вечарына планавалася на 21 лютага, але ўзніклі непераадольныя абставіны ў выглядзе ўрачыстага адкрыцця культурнай сталіцы Беларусі, і імпрэза, якая ладзіцца ўжо пяты год падрад, прайшла на два дні раней.

Вечарыну арганізоўвалі сіламі творчага аб’яднання “Музальянс”, Лідскага музычнага каледжа, літаб’яднання “Суквецце”. Рэжысёр праграмы – Горгуль Васіль Канстанцінавіч.

Гучалі песні  ў выкананні Аліцыі Казак (“Спеў дубраў”, Славаміра Шклёніка (Мой родны кут…”, “Мой край”), Людмілы Краснадубскай (“Беларусь”), Вікторыі Кузьмы (“А ў садзе рэчанька”), Анастасіі Круповіч (“А ў Марусі хата на памосце”, “Лён, ляночак”, “Вішня”), Лізаветы Капцевіч (“Месяц і вішанька”), беларуская народная песня “Дровы” ў выканні Народнага ансамбля “Вербіца”, саліст Іван Мярэўца, песня “Больш табе я не пазваню” ў выкананні музычнага эстраднага калектыва “Талісман”, кіраўнік Дзяніс Варановіч.

Лідскія паэты на сцэне заўважаны не былі, а вось паэтэс сабралася цэлае “Суквецце”. Са сваімі вершамі, прысвечанымі роднай мове, малой і вялікай радзіме выступалі: Людміла Краснадубская, Вольга Бічэль-Ашмяна, Ганна Рэлікоўская, Станіслава Белагаловая, Ірына Маркевіч, Ала Юшко, Ірына Вашкевіч, Яна Марцэвіч.

Шчырая беларуская атмасфера, разняволеныя і ўпэўненыя ў сабе людзі, што на сцэне, што ў зале. Кавалачак сапраўднай Беларусі. І гэта толькі Палац культуры горада Ліды. А акрамя таго святочныя імпрэзы прайшлі ў Бярозаўцы, у многіх вясковых дамах культуры і бібліятэках. Усяго ж мерапрыемствы да Дня роднай мовы ахапілі на Лідчыне каля 20 населеных пунктаў. Свята роднай мовы на Лідчыне стала добрай традыцыяй.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас