Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Глыбокім дыктоўку пісалі ў раённай бібліятэцы

У Глыбокім дыктоўку пісалі ў раённай бібліятэцы

3 сакавіка 2020, 19:31 Мова 9
У Глыбокім дыктоўку пісалі ў раённай бібліятэцы

XIII Агульнацыянальную дыктоўку напісалі глыбачане ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы. Сёлета Глыбоцкаму раёну споўнілася  80 год, таму вырашана было ў Дзень роднай мовы абраць адпаведную тэму дыктоўкі. Тэкстам  дыктоўкі стала адна з легендаў пра назву горада Глыбокага і яго заснавальнікаў Зіновіча і Корсака. Дыктоўку чытала былая настаўніца беларускай мовы, а цяпер ужо пенсіянерка, Ала Буцько. Яна мае вялікі стаж працы ў Глыбоцкай раённай гімназіі. Як кажа Ала Буцько, дыктоўку пішуць людзі рознага ўзросту як вучні, ліцэісты, так і глыбачане больш сталага ўзросту.  Двойкі за дыктоўку ніхто ніколі не атрымліваў, а вось 9 і 10 былі.

– Яшчэ не дрэнна, калі прыйсці хаця б раз у год і напісаць дыктоўку. Сабрацца разам. Праверыць свае веды. Я два гады назад таксама дыктавала. І людзі старэйшага ўзросту былі. Яны не ведаюць нават тых правіл. Правілы ж змяніліся. Ну і даволі паспяхова яны справіліся.

Дыктоўка была ананімнай. Але кожны, хто яе пісаў, можа даведацца пра вынікі на сайце Глыбоцкай раённай бібліятэкі паводле парадкавага нумару. Сёлета з 17 чалавек 9 балаў атрымаў толькі адзін. Сярод тых, хто пісаў дыктоўку, быў і журналіст Зміцер Лупач:

– Мы рашылі далучыцца да мерапрыемства, якое праводзіла нашая бібліятэка. Ну і схадзіць на агульную дыктоўку. На гэты раз яны ўзялі тэкст, які менавіта тычыўся легенды пра наш горад. Я з гэтай легендай не зусім згодны, ну але раз нейкі чалавек яе прыдумаў, то напісалі дыктоўку па гэтай легендзе. Гэта добра, што  менавіта па мяс-цовай тэме, таму што людзей заўсёды цікавіць менавіта тое, што тычыцца лакальнай гісторыі або геаграфіі.

У Дзень роднай мовы ў Глыбоцкай бібліятэцы таксама адбылася сустрэча з пісьменнікам Францам Сіўко, і была арганізавана выстава кніг, прысвечаная роднай беларускай зямлі.

Таццяна Смоткіна,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1416
Далучайцеся да нас