Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга Мікалаю Нікалаеву – 65 год

Старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга Мікалаю Нікалаеву – 65 год

3 сакавіка 2020, 20:03 Грамадства 80
Старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга Мікалаю Нікалаеву – 65 год

21 лютага споўнілася 65 гадоў Мікалаю Віктаравічу Нікалаеву – аўтару кнігі “Беларускі Пецярбург”, ураджэнцу Наваградчыны, доктару філалагічных навук, старшыні асацыяцыі беларусістаў Санкт-Пецярбурга. Мікалай Нікалаеў даўно жыве ў паўночнай сталіцы Расеі, але ўвесь час дбае пра Беларушчыну і не забывае пра родную мову і традыцыі.

– Большасць кантактаў у Пецярбургу па-руску, але мы трымаемся вельмі моцна за гэта. Бо гэта важна. І пастарэўшы, і жывучы ў іншым моўным асяроддзі, у іншай краіне, мы гэта разумеем больш востра. Беларусы гэта не адчуваюць, паколькі яны натоўпам таўкуцца на сваёй тэрыторыі, а мы гэта тут адчуваем, і цэнім. І часам плачам, калі бачам, што гэта не цэняць. Бо страціш – не вернеш. А каб не страціць – трэба шанаваць.

У дзіцячыя і юнацкія гады Мікалай Нікалаеў жыў на Наваградчыне. Унёс значны ўклад у вывучэнне гісторыі Беларусі, вывучэнне і захаванне гістарычна-культурнай спадчыны Наваградчыны. Мікалай Віктаравіч Мікалаеў занесены ў Кнігу Славы Наваградскага раёна. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых прац па гісторыі Беларусі, Расеі, Польшчы і Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас