Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўка ў Фрунзенскай арганізацыі ТБМ г. Менска

Дыктоўка ў Фрунзенскай арганізацыі ТБМ г. Менска

3 сакавіка 2020, 19:21 Мова, ТБМ 56
Дыктоўка ў Фрунзенскай арганізацыі ТБМ г. Менска

19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, беларуская дыктоўка прайшла ў бібліятэцы №14 г. Менска. Дыктоўку арганізавала Фрунзенская арганізацыя ТБМ г. Менска супольна з бібліятэкай №14 імя Францішка Багушэвіча. У сувязі з тым, што сёлета 21 сакавіка спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, тэкстам дыктоўкі была яго прадмова да кніжкі “Дудка беларуская”. Загадчыца бібліятэкі Наталля Стрыгельская шчыра прывітала ўсіх ўдзельнікаў і пажадала ім поспехаў у напісанні дыктоўкі. У дыктоўцы ўзялі ўдзел навучэнцы першага курса лінгвагуманітарнага каледжа, сябры ТБМ і супрацоўнікі бібліятэкі. Тэкст дыктаваў дасведчаны выкладчык Алесь Віктаравіч Чэчат. Пісалася дыктоўка на адмысловых аркушах. Пасля яе заканчэння адбылася калектыўная праверка прац, і ахвочыя атрымалі адзнаку за свае веды.      

Павел Чайкоўскі, г. Менск.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1114
Далучайцеся да нас