Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ”

“ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ”

3 сакавіка 2020, 20:40 Культура, Навіны 45
“ДАРОСЛЫЯ – ДЗЕЦЯМ”

19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця IV адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай “Дарослыя – дзецям”.

Дадзены конкурс стаў яшчэ адной лідскай культурнай традыцыяй – ладзіцца ён раз у два гады. Арганізатарам конкурсу выступае дзяржаўная ўстанова культуры “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Вера Сяргееўна Навіцкая – аўтар некалькіх дзіцячых кніг прозы пра дзяўчынак-гімназістак. Яна ўзначальвала з 1910 года “Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх”. Творчая спадчына Навіцкай – яскравы прыклад плённай працы на ніве выхавання і адукацыі юнага пакалення.

Конкурс арганізаваны з мэтай выяўлення, падтрымкі і заахвочвання лідскіх паэтаў і празаікаў да напісання твораў для дзяцей. У 2020 годзе конкурс праходзіць з 3 лютага па 5 снежня ў дзвюх намінацыях: “Паэзія” і “Проза”.

Якасна арганізаваная праграма мерапрыемства не пакінула абыякавымі нікога з прысутных. Удзельнікамі імпрэзы сталі сябры літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. З уступным словам выступіў лідскі краязнавец, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Вацлававіч Суднік, пазнавальным аказаўся яго кароткі агляд жыццёвага і творчага шляху лідскай пісьменніцы.

Перад прысутнымі літаратарамі выступіла таксама Велясевіч Таццяна Пятроўна, загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды”, кіраўнік абласнога рэсурснага цэнтра. Сумеснымі намаганнямі бібліятэкі і школы былі раздрукаваны сем кніг Веры Навіцкай: тэтралогія пра жыццё Марусі Старабельскай “Добра жыць на свеце”, “Вясёлыя будні”, “Ціхамірныя гады”, “Першыя мроі”; аповесці для юнацтва. Таксама была створана віртуальная кніжная выстава-дасье “Ліда, падзеленая на гады”, у якой змешчаны біяграфія аўтара, вокладкі кніг, бібліяграфічнае апісанне прыжыццёвых выданняў, а таксама Qr-коды, спампаваўшы якія, можна прачытаць усе кнігі аўтара.

Удзельнікі мерапрыемства з дапамогай вядоўцаў Курбыкі Галіны і Мацулевіча Аляксандра ўспомнілі гісторыю конкурсу, якая пачынаецца з 2014 года, і пазнаёміліся з асноўнымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да літаратурных работ намінантаў. Таксама вядоўцы далі магчымасць кожнаму з удзельнікаў выказацца, прачытаць некалькі асабістых твораў. Упрыгожаннем мерапрыемства стала выступленне навучэнцаў ДУА “Лідская дзіцячая школа мастацтваў”.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў
Выданні

Кніга легенд-апавяданняў пра “каменных” продкаў

7 лютага 2019, 15:4714
МЫ ПАМЯТАЕМ!
Грамадства

МЫ ПАМЯТАЕМ!

18 ліпеня 2026, 21:4114
Далучайцеся да нас