Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Свята роднай мовы ў Гародні

Свята роднай мовы ў Гародні

2 сакавіка 2020, 23:23 Мова, ТБМ 21
Свята роднай мовы ў Гародні

І асадка – для нас вінтоўка!

Падымайма душу з руінаў!

Беларусы пішуць дыктоўку –

Пішуць заўтра сваёй Краіны!

 Эдуард Акулін.

 

Пры аншлагу прайшла вечарына, прысвечаная Дню роднай мовы, якую зладзілі Таварыства беларускай мовы і суполка Саюза беларускіх пісьменнікаў Гародні. Ва ўтульным памяшканні “Цэнтра гарадскога жыцця” выступіў новы музычны гурт NZ, які прысутныя гарадзенцы сустрэлі авацыямі. Гурт малады, але ўдзельнікі – сталыя літаратары і журналісты. Кажа Валянцін Дубатоўка, удзельнік гурта:

– Невялічкі альбом з чатырох песень для гэтага дня роднай мовы. Выступіў наш гурт, прафесійным яго назваць вельмі складана, тут больш пісьменікі ды журналісты, але ўсё ж такі, калі працуеш разам, то гэта вельмі прыемна, гэта вельмі добра. Песні, якія мы тут прадставілі, яны нідзе больш не гучалі. Яны нарадзіліся ў нашым калектыве. Я думаю, гэта вельмі файна. Тут узгадка ідзе і пра пісьменнікаў, якія пісалі тэксты, як, напрыклад, Віктар Сазонаў, альбо музыку, якую пісаў Янка Трацяк. Так атрымалася. І атрымаўся ў нас гурт NZ.

Назва гурта перакладаецца, як “Новы Замак”. Менавіта так называецца літаратурны альманах суполкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

А пасля прайшла ўласна 13-ая гарадзенская дыктоўка. Напісалі яе гарадзенцы па тэксце з аповесці “Данута” Аляксея Карпюка. Нягледзячы на доўгі тэкст дыктоўкі, удзельнікі патрабавалі не скарачаць яго ад чытальніка, якім быў музыка Алесь Дзянісаў.  І вось што кажа Людміла Шаўчэнка, удзельніца ўсіх транаццаці дыктовак у Гародні:

– Што такое для мяне родная мова? Хачу ў дзень роднай мовы сказаць так: мая родная мова – патрэба душы, паветра, антэна з космасам, сусветам.

Апошняй часткай імпрэзы стаў міні-канцэрт Алеся Дзянісава. Сябры Таварыства беларускай мовы вельмі ўдзячныя фундатарам – гарадзенцам, якія дапамаглі ў набыцці падарункаў школьнікам-выдатнікам, дашкольнікам, якія выхоўваюцца па-беларуску, а таксама тым, хто фінансава дапамог правесці свята для гарадзенцаў: Сяргею Зылькову, гаспадарам “Цэнтра гарадскога жыцця”, крамам: “Кубік”, “Цудоўня”, “Адметнасць”, выдавецтву “Літара”, Змітру Захарку, Міколу Маркевічу, Галіне Парфёненка, парталу “Hrodna.life”.

Якуб Сушынскі,

Беларускае Радыё Рацыя.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2816
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
Далучайцеся да нас