Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Спадчына Францішка Багушэвіча захоўваецца і вывучаецца

Спадчына Францішка Багушэвіча захоўваецца і вывучаецца

2 сакавіка 2020, 23:36 Выданні, Культура, Мова 20
Спадчына Францішка Багушэвіча захоўваецца і вывучаецца

19 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя электроннага праекта “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай”, прысвечанага 180-тай гадавіне з дня народзінаў Францішка Багушэвіча.

Словы Ф. Багушэвіча напярэдадні Дня роднай мовы гучаць асабліва актуальна. Да яго спадчыны звярталіся Янка Купала, Максім Багдановіч, Цётка, паэты, пісьменнікі і выдаўцы  пачатку ХХ стагоддзя, яго спадчыну вывучалі беларусы эміграцыі. Не была яна забытай і за савецкім часам. Зараз словы паэта і прарока знаёмыя многім са школьных гадоў. Яму прысвячаюцца выдавецкія праекты і кніжныя выстаўкі. Новы электронны рэсурс дапаўняе і абагульняе ўсё, што было зроблена раней.

У ім сабраны вялікі пласт матэрыялаў, фотаздымкі, рэпрадукцыі твораў беларускіх мастакоў, прысвечаныя Багушэвічу. Тут сабраны адлічбаваныя копіі прыжыццёвых выданняў паэта, ёсць бібліяграфічны паказальнік, які ўключае выданні Ф. Багушэвіча ад 1909 года да нашых дзён. У другім раздзеле сабраныя публікацыі, якія прысвечаны жыццю і творчасці Францішка Багушэвіча. Сярод іх прадстаўлены кнігі вядомага літаратуразнаўцы Уладзіміра Ілліча Содаля, які шчыра, грунтоўна і дасканала даследваў жыццёвы лёс і творчую спадчыну Багушэвіча. Электроннае выданне Нацыянальная бібліятэка пачынала ствараць яшчэ пры жыцці Уладзімір Ілліча, у 2009 годзе.

На прэзентацыі новага праекта прысутнічалі родныя даследчыка – Клара Барысаўна Содаль, яго дзеці Аксана Уладзіміраўна і Марат Уладзіміравіч, і мастак Мікола Купава.

– Я вельмі задаволена, што за чатыры гады, якія прайшлі пасля адыходу Уладзіміра Ілліча, – распавяла Клара Барысаўна – мы паставілі яму помнік і выдалі кнігу ўспамінаў пра яго, якая таксама з’яўляецца яму помнікам і падарункам ад нас. Я вельмі ўдзячна Міхасю Скоблу, які разам з маёй дачушкай Аксанай прыклаў шмат намаганняў, каб апрацаваць і ўкласці ўсе тэксты. На прэзентацыю кнігі ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прыйшлі яго сябры і паплечнікі і вельмі шмат моладзі.

Сям’я Содаляў перадала асобнікі новай кнігі ” Буйніцы і драбніцы” і ранейшыя выданні пісьменніка ў залу беларускай літаратуры.

– Улетку ў нашым філіяле ў Кушлянах адбудзецца фэст, прысвечаны Ф. Багушэвічу, і мы будзем рады сустрэць усіх, хто захоча наведаць гэтае мерапрыемства, – паведаміў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Удзельнікі тэатра “Жывое слова” Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна выразна па-мастацку прадэкламавалі творы Францішка Багушэвіча.

У Менску будзе адчынена станцыя метро імя Ф. Багушэвіча.

Эла Дзвінская,

фота  аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0934
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3230
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2329
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5827
Далучайцеся да нас