Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Хорар-спектакль „Вій” рэпеціруюць у Палескім драмтэатры

Хорар-спектакль „Вій” рэпеціруюць у Палескім драмтэатры

26 лютага 2020, 15:52 Грамадства, Культура, Мова, Навіны 14
Хорар-спектакль „Вій” рэпеціруюць у Палескім драмтэатры

Палескі драматычны тэатр рыхтуе прэм’еру спектакля паводле аповесці Мікалая Гогаля „Вій”, паведаміў рэжысёр-пастаноўшчык Павел Марыніч.

У тэатры гэта не першая ўжо спроба паказаць „Вія”. Пінчане і госці горада нарэшце змогуць убачыць на сцэне пастаноўку вядомай міфічнай гісторыі. За аснову спектакля ўзяты аповесць Мікалая Гогаля „Вій” і п’еса драматурга Ніны Садур „Панначка”. Жанр пастаноўкі рэжысёр Павел Марыніч абазначыў як хорар, але не абыдзецца ў ім без долі гумару. Прэм’ерны паказ будзе прымеркаваны да Сусветнага дня тэатра – на 29 сакавіка. „У кінематографе такі жанр папулярны. Каб прывабіць моладзь у тэатр, вырашылі зрабіць спектакль жахаў. У першую чаргу яго мэтавая аўдыторыя – гледачы ад 16 да 30 гадоў. Рэпетыцыі пачалі яшчэ ў мінулым лістападзе. Вясной у публікі будзе магчымасць ацаніць нашу работу”, – сказаў Павел Марыніч. Працуючы над „Віем”, ён пазнаёміўся з такімі пастаноўкамі ў Кіеве і Адэсе. Спектакль напоўнены ўкраінскім каларытам, дэкарацыі зроблены ў цёмных і сумных тонах. Гарманічна падабрана музычнае суправаджэнне. „У спектаклі пакажам два бакі жыцця – цёмны і светлы. Таму акрамя страху хочацца выклікаць у гледачоў пачуцці суперажывання да персанажа, каб яны задумаліся аб правільнасці ўчынкаў, каштоўнасці чалавечага жыцця”, – адзначыў рэжысёр. Акрамя „Вія” ў рэпертуары Палескага драмтэатра ёсць містычная легенда „Чорная панна Нясвіжа”, камедыя „Трое на арэлях”, трагедыя „Няхай спыніцца вайна”.

belta.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Культура

Абраны старшыня Гарадзенскай філіі ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

26 красавіка 2021, 23:0017
У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.
Грамадства

У 1921г. 30 кастрычніка пачаў працаваць БДУ.

30 кастрычніка 2018, 13:4816
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Далучайцеся да нас