Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сёння нарадзіўся Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу.

Сёння нарадзіўся Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу.

24 лютага 2020, 15:38 Грамадства, Культура, Навіны 208
Сёння нарадзіўся Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу.

Янка Геніюш, Іван Пятровіч Геніюш (24 лютага 1902, Крынкі, Гарадзенскага павету, цяпер — Сакольскі павет, Падляскае ваяводзтва) — 19 лютага 1979, Зэльва) — беларускі грамадзкі дзяяч, ахвяра палітычных рэпрэсій, муж паэткі Ларысы Геніюш.

Пасьля школы паехаў у Прагу. Паступіў у Карлаўскі ўнівэрсытэт, пасьля яго заканчэньня атрымаў мэдыцынскую адукацыю докатара-вэнэроляга.

У 1935 годзе ажаніўся з Ларысай Міклашэвіч (паэтка Ларыса Геніюш). У той самы год у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.

Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і кіраўніцтвам БНР. Актыўны сябра Праскага камітэта Беларускай народнай самапомачы.

Пад час нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа Гітлера. Аднак Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасьля яна трапіла ў Маскву і на падставе яе спадара Генюіш судзілі.

У 1943 годзе Янка Геніюш трапляе ў Беларусь у Слонім. Працуе тамака гебіткамісарарцтам (кіраўнік райздрава). Пасьля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Сп. Янка запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), Геніюшу давялося пераехаць у Баранавічы. Ад большых наступстваў яго выратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.

У 1948 годзе Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай, былі арыштаваныя і вывезеныя ў СССР. Тамака яны незаконна былі пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаныя Вярхоўным судом БССР на 25 год. Частку тэрміну адбыў на Варкуце. Пасьля сьмерці Сталіна пераведзены ў Мардовію.

Сям’я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 годзе. Аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславаччыну. Ларыса Геніюш не прыняла савецкага грамадзянства да канца жыцьця. Мела пашпарт СССР са штампам «неграмадзянін СССР». Геніюшы пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.

Сам Янка Геніюш ўладкаваўся працаваць ў мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго кабінэце вісеў партрэт Францішка Скарыны. Добра разьбіраўся ў нэўралёгіі, сэксалёгіі, вэнэрычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапэўтам.

У госьці да Геніюшаў часта прыяжджалі госьці, былыя палітзьняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро Рашэтнік, Уладзімер Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь Траяноўскі і шмат іншых.

На пахаваньне Янкі Геніюша зьехалася шмат народу. Андрэй Вайтовіч са Слоніма зрабіў па ім помнік. Пасьля сьмерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі новы, агульны.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1416
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Далучайцеся да нас