Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўка ў Мінойтах

Дыктоўка ў Мінойтах

24 лютага 2020, 20:52 Мова, ТБМ 16
Дыктоўка ў Мінойтах

15 лютага ў 11.00 13-ю Агульнанацыянальную дыктоўку післі ў бібліятэцы в. Мінойты Лідскага раёна. Дыктоўку тут пісалі недзе ў шосты раз. У дыктоўцы сёлета бралі ўдзел жыхары вёскі Мінойты, а таксама старшыня і намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік і Сяргей Чарняк. Быў выбраны тэкст з аповесці А. Карпюка “Данута”. Тэкст чытала настаўніца мовы і літаратуры Мінойтаўскай СШ Алена Іосіфаўна Скерсь.

На 10 балаў дыктоўку напісала Галіна Іванаўна Сідарэвіч. Дзя-вяткі атрымалі Валянціна Уладзіміраўна Станюкевіч, Валянціна Сяргееўна Някрасава і Станіслаў Вацлававіч Суднік. Вельмі добра напісалі і астатнія.

Пакуль ішла дасканалая праверка дыктовак перад прысутнымі з невялікім канцэртам выступіў бард Сяргей Чарняк.

На завяршэнне пераможцы дыктоўкі, а таксама і ўсе прысутныя атрымалі падарункі ад Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ – кнігі і асобнікі часопіса “Лідскі  летапісец”.

Яраслаў Грынкевіч.   

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас