Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вялікі тэатр запрашае адзначыць Дзень роднай мовы

Вялікі тэатр запрашае адзначыць Дзень роднай мовы

18 лютага 2020, 07:32 Мова 16
Вялікі тэатр запрашае адзначыць Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтай падзеі – 18 лютага – гледачоў запрашаюць прыйсці ў Вялікі тэатр Беларусі: у 18:15 пачнецца імпрэза “Чытаем разам”, у якой прымуць удзел вядомыя беларускія паэты, зоркі сталічных тэатраў, кіно, тэлебачання.

Народныя артысткі Беларусі Ядвіга Паплаўская і Настасся Масквіна, зорка беларускага тэлебачання актрыса Святлана Бароўская, паэт Андрэй Хадановіч, спявачка Вялікага тэатра Ірына Кучынская, карэспандэнт тэлеканала АНТ Аляксандр Мацяс – вядомыя людзі краіны абавязкова прыйдуць на вечар, каб падарыць гледачам часцінку сваёй любові да нашай зямлі, да нашай роднай мовы. Усе яны прачытаюць улюбёныя радкі з твораў беларускіх аўтараў. Безумоўна, калі разам на пляцоўцы сустракаюцца таленавітыя людзі, без сюрпрызаў не абыйдзецца.

Гэта імпрэза стане сапраўдным падарункам для тых, хто набыў квіткі на оперу Дз. Смольскага “Сівая легенда”, лібрэта да якой напісаў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. У пастаноўцы М. Панджавідзэ 18 лютага галоўныя партыі выканаюць зоркі беларускай оперы: народная артыстка Настасся Масквіна (Ірына), заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт), лаўрэат міжнароднага конкурсу Аляксей Мікуцель (Раман). За дырыжорскім пультам – Алег Лясун.

Гледачы таксама змогуць на некаторы час прымерыць на сябе новую ролю: выйсці на сцэну малой залы, адчуць святло сафітаў – і прачытаць свае любімыя творы беларускіх паэтаў. У вас, дарэчы, ёсць шанец падрыхтавацца загадзя: павыкладваць у любую сацсетку відэазапіс таго, як вы чытаеце творы беларускіх аўтараў, з абавязковымі хэштэгамі: “Чытаем разам”, “Мой тэатр, мая сцэна”, “Матчына мова”, “Мая мова”. Гледачы, якія праявяць сябе найбольш крэатыўна, атрымаюць падарунак – запрашальны квіток на вечар, прысвечаны Дню матчынай мовы.

Імпрэза адбудзецца ў тэатры 18 лютага ў 18:15 у Камернай зале. Цэнтральныя дзверы будуць адчынены з 17:45!

Паводле прэс-рэлізу

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4521
Перамога ў сэрца кожнага жыве
Культура

Перамога ў сэрца кожнага жыве

7 чэрвеня 2025, 04:5017
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас