Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Па Карэліччыне паўстанцкай

Па Карэліччыне паўстанцкай

18 лютага 2020, 07:53 Грамадства, Культура 16
Па Карэліччыне паўстанцкай

У пачатку лютага Карэліцкі раён наведалі сябры Баранавіцкай арганізацыі ТБМ імя Францішка Скарыны. Мэтай іх вандроўкі было наведаць мясціны, звязаныя з удзельнікамі паўстання на тэрыторыі былога Наваградскага павета. У Карэлічах да іх далучыліся тутэйшыя аматары гісторыі. Маршрут вандроўкі, які паўтараў шлях двух паўстанцкіх аддзелаў на чале з Каралем Шалевічам і Адамам Пуслоўскім пралягаў праз Турэц, Кашчыцаў двор, Сіняўскую Слабаду, Налібоцкую пушчу, Шчорсы, Сенна. Баранавіцкім гасцям спадабаўся аповед карэліцкага краязнаўца Алеся Самца пра ўдзельнікаў паўстання: доктара Барзабагатага, Адама Пуслоўскага, Канстанціна Кашчыца (у іншым напісанні Канстанцін Кашыц, цывільны начальнік Наваградскага павета падчас паўстання 1863 г., рэд.), Караля Шалевіча, Андрэя Жылку.

Адначасова была аддадзена даніна памяці ў Турцы – мясцовым 463-м яўрэям, загінуўшым ад рук нацыстаў і ў вёсцы Сіняўская Слабада – усім загінуўшым у Другую сусветную вайну.

Мікола Чачотка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас